Па выніках нарады інвестыцыйная праграма на 2025 год, што адбылася 15 студзеня, так і не была зацверджаная. Лукашэнка адправіў яе на дапрацоўку.
Як паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі, з усіх бюджэтаў на дзяржаўныя інвестыцыі ў 2025 годзе спатрэбіцца каля 6,5 млрд рублёў (а гэта прыкладна 1,9 млрд долараў). 2,2 млрд з гэтай сумы плануецца накіраваць на аб’екты рэспубліканскага ўзроўню, яшчэ 4 млрд – на рэгіянальныя.
Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў праекце Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на бягучы год. Для параўнання: у аналагічным дакуменце на мінулы год аб’ём інвестыцый быў запраланваны на ўзроўні 2,1 млрд рублёў.
Такім чынам, у доларавым эквіваленце інвестыцыі плануецца павялічыць ажно ў 2,9 разы.
Нагадаем, паводле Нацстата, у студзені – кастрычніку 2024 года ВУП Беларусі вырас у параўнанні з анагалагічным перыядам 2023 года на 4,2%. У бягучых коштах ён склаў 204,4 мільярды рублёў. Адначасова зазначаецца, што тэмпы росту ВУП працягваюць запавольвацца. У кастрычніку інфляцыя склала 5,9 % у параўнанні з 2023 годам, пры гэтым улады імкнуліся ўтрымаць рост цэнаў у межах 6 %. Харчы падаражэлі на 7,2 %, нехарчовыя тавары – на 4,1 %, а паслугі – на 6 %.
Паводле ацэнак BEROC, рост ВУП у Беларусі знізіцца да 1,5 % – 2,5 %. Рост эканомікі будзе абмяжоўваць чаканае зніжэнне попыту на беларускую прадукцыю ў Расеі, дзе змагаюцца з перагрэвам эканомікі і інфляцыяй. Таксама абмежаванне рэсурсаў на рынку працы і магутнасцяў затармозяць эканоміку. Чакаецца дэфіцыт знешняга гандлю ў памеры 0 – 2 % ВУП, што будзе ціснуць на курс беларускага рублю.
Заслухаўшы 15 студзеня даклад аб зацвярджэнні праграмы, заявіў, што абапірацца пераважна на ёмістасць расейскага рынку немагчыма:
«Прагноз расіян па ключавых індыкатарах развіцця вельмі асцярожны: рост эканомікі ў межах 1,5-2,5%, двухзначныя банкаўскія стаўкі, усё большы дэфіцыт бюджэту».
Разам з тым беларускі ўрад плануе рост ВУП у 2025 годзе больш чым на 4%, асноўнай крыніцай гэтага росту заяўленыя інвестыцыі, якія павінны вырасці на 8%.
Як паведамляюць дзяржаўныя СМІ, па выніках нарады інвестыцыйная праграма на 2025 год так і не была зацверджаная. Лукашэнка адправіў яе на дапрацоўку.
Надзея Вольная belsat.eu