навіны

Сахашчык пракаментаваў узлом сайту сваёй фірмы: «Непрыемна, але нічога страшнага»

Валер Сахашчык. Фота: «Белсат»
Валер Сахашчык. Фота: «Белсат»
podpis źródła zdjęcia

Сайт будаўнічай фірмы Валера Сахашчыка sahaty.pl узламалі. Пра гэта паведамілі чытачы «Белсату», якія падзяліліся скрыншотам старонкі сайту, на якой з’явілася паведамленне аб узломе і патрабаванне цягам 72 гадзін звязацца са зламыснікамі – інакш будзе апублікаваная далікатная для кампаніі інфармацыя. У якасці доказаў узлому даецца спасылка на частку інфармацыі пра кампанію і асабістыя звесткі супрацоўнікаў.

У размове з «Белсатам» Валер Сахашчык пацвердзіў, што сайт ягонай фірмы ўзламалі, файлы зашыфраваныя і зламыснікі патрабуюць грошай. Але колькі дакладна – пакуль не вядома. Сахашчык спадзяецца вырашыць праблему без звароту да ўзломшчыкаў.

Паведамленне зламыснікаў на сайце sahaty.pl. Фота чатыча «Белсату»
Паведамленне зламыснікаў на сайце sahaty.pl. Фота чатыча «Белсату»

Хто мог такое зрабіць, ён не ведае.


«Я першы раз у такой сітуацыі. І няма здагадак. Варыянты, вядома, ёсць у галаве, але дакладна я не ведаю, – кажа Сахашчык. – Праблемы зрабілі мне ў працы фірмы. Даволі часта так робіцца, калі нейкія хакеры ўзломваюць сайты кампаній, шыфруюць дадзеныя і патрабуюць грошай за гэта. На жаль, так бывае, нехта зарабляе такім чынам».


Цяпер сайт у «аварыйным стане» – больш няма паведамлення зламыснікаў, але і ніякага меню.

Як цяпер выглядае сайт sahaty.pl. Фота: sahaty.pl
Як цяпер выглядае сайт sahaty.pl. Фота: sahaty.pl

«Высвятляем, наколькі глыбокія праблемы, можа, і дамо рады сваімі сіламі, можа, будзем размаўляць з людзьмі, якія гэта зрабілі. Пабачым. Яшчэ трошкі рана аб гэтым гаварыць.


Для мяне цяпер час няўдалы для такіх эксперыментаў, бо закрываем год, які адпрацавалі. І вельмі шмат працы цяпер з дакументамі, але нічога страшнага няма. Калі баяцца нейкага зліву інфармацыі, то мне няма чаго баяцца – я працую ў прававым полі цалкам. Гэта легальны бізнес. Што там можа быць такога? Нейкая канфідэнцыйная інфармацыя, камерцыйныя тайны мае як фірмы – страшнага нічога няма. Непрыемна, але страшнага нічога няма», – рэзюмуе Валер Сахашчык.


«Наша Ніва» прыйшла да высновы, што ўзламаны не толькі сайт, але і ўся офісная сетка кампаніі. Выданне схіляецца да таго, што гэта праца беларускіх спецслужбаў.


У каментары «Зеркалу» ён абверг версію тэлеграм-каналу, звязанага з беларускімі сілавікамі, аб тым, што да ўзлому датычны прадстаўнік АПК у нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10