навіны

Дональд Туск: Расея планавала тэракты ў паветры супраць Польшчы

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Фота: money.pl
podpis źródła zdjęcia

Расея планавала тэракты ў паветры супраць Польшчы і іншых краінаў па ўсім свеце. Такую заяву 15 студзеня зрабіў прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Варшаве.

Дональд Туск спаслаўся на новыя выведкавыя звесткі, але не агучваў падрабязнасцяў.


«Апошняя інфармацыя пацвярджае абгрунтаванасць боязі, што Расея планавала тэрарыстычныя акты ў паветры не толькі супраць Польшчы», – заявіў польскі прэм'ер.


Расея пакуль не адрэагавала на гэтае абвінавачанне.


Раней у бок Расеі ўжо гучалі абвінавачанні ў рыхтаванні і правядзенні дыверсіяў супраць аб'ектаў крытычнай інфраструктуры. Найбольш вядомыя – пашкоджанне кабеляў у Балтыйскім моры.


Нагадаем, нядаўна прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск таксама заявіў, што Злучаныя Штаты найбліжэйшым часам могуць зрабіць заявы наконт спынення агню і гарантыяў бяспекі для Кіева.


Паводле Туска, план новаабранага прэзідэнта ЗША Доналда Трампа ў дачыненні Украіны пакуль яшчэ на стадыі распрацоўвання.


Пры гэтым Туск падкрэсліў, што Еўропа і Польшча будуць вымушаныя браць на сябе большую адказнасць за сваю бяспеку, незалежна ад таго, які курс возьме новая адміністрацыя ЗША.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10