Што робіць беларускую мову мілагучнаю, а беларускі гумар – асаблівым?

Актор Аляксей Сапрыкін як удзельнік беларускага фальклорнага ансамблю аб’ехаў шмат краінаў і дабраўся ажно да Паўднёвай Карэі. Што робіць беларускую мову такою мілагучнаю і ў чым асаблівасць пачуцця гумару беларусаў – глядзіце ў нашай праграме.

Аляксей Сапрыкін пачаў прафесійную акторскую кар’еру ў Свабодным тэатры, працаваў на незалежнай культурніцкай пляцоўцы «Арт-сядзіба». У 2021 годзе кіраўнік «Арт-сядзібы» Павел Белавус зрабіўся адным са шматлікіх палітвязняў. Лукашэнкаўскі рэжым засудзіў яго на 13 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Аляксей грае як драматычныя, так і камедыйныя ролі. У нашай праграме ён па-добраму спарадзіраваў Зянона Пазняка, Лявона Вольскага, Піта Паўлава, Паўла Станкевіча ды Пана сахі і касы.

У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч распавядзе, як добра паэт Адам Міцкевіч ставіўся да беларускай мовы і як выкарыстоўваў назву Беларусь, а таксама пакажа, якія асаблівасці робяць нашую мову такою мілагучнаю.

  • Разгубіцца – па-расейску: растеряться
  • Блазан = клоўн, камедыянт
  • Акрамя – па-расейску: кроме
  • Натхняць – па-расейску: вдохновлять
  • Кола – па-расейску: круг
  • Апантаны = захоплены
  • Пашчасціць = пашанцаваць
  • Слуп – па-расейску: столб
  • Свядомасць – па-расейску: сознание
  • Досвед = вопыт
  • Зайздросціць – па-расейску: завидовать
  • Безумоўна – па-расейску: безусловно
  • Адбывацца паступова – па-расейску: происходить постепенно
  • Азначэнне – па-расейску: определение
  • Выкладацца ў якасці замежнай – па-расейску: преподаваться в качестве иностранного
  • Перадусім = найперш, спачатку
  • Унёсак – па-расейску: вклад
  • Што заўгодна – па-расейску: что угодно
  • Святочная ялінка – па-расейску: праздничная елка
  • Выдатны час – па-расейску: отличное время
  • Носьбіт – па-расейску: носитель
  • Дзе-кольвек – па-расейску: где угодно
  • Пляцоўка – па-расейску: площадка
  • Пяшчота – па-расейску: нежность
  • Пазбягаць, унікаць – па-расейску: избегать
  • Па падліках – па-расейску: по подсчетам
  • Кіраўнік – па-расейску: руководитель
  • Заснавальнік – па-расейску: основатель
  • Здрадзіць дзяржаве – па-расейску: изменить государству
  • Закрануць – па-расейску: затронуть
  • Падабенства – па-расейску: сходство
  • Гумар – па-расейску: юмор
  • Дасціпны – па-расейску: остроумный
  • Пакрыўдзіць – па-расейску: обидеть
  • Недахоп – па-расейску: недостаток
  • Пакпіць – па-расейску: поиздеваться
  • Пажартаваць – па-расейску: пошутить
  • Вартасць – па-расейску: ценность
  • Звычайны – па-расейску: обычный
  • Пагорачак – па-расейску: пригорочек
  • Абражацца = крыўдзіцца
  • Асоба = чалавек
  • Спрадвеку = з даўніх часоў
  • За словам у кішэню не палезуць – па-расейску: за словом в карман не полезут
  • Зорачка – па-расейску: звездочка
  • Захварэць – па-расейску: заболеть
  • Супольнасць – па-расейску: сообщество
  • Не хапаць, бракаваць – па-расейску: не хватать
  • Падзея – па-расейску: событие
  • Звычка – па-расейску: привычка
  • Лад жыцця – па-расейску: образ жизни
  • Шматлікі – па-расейску: многочисленный
  • Дбаць = клапаціцца
  • Мэта – па-расейску: цель
  • Каштоўнасць – па-расейску: ценность
  • Прызвычаены – па-расейску: привыкший
  • Тычыцца = адносіцца да
  • Уласны – па-расейску: собственный
  • Вымушаны – па-расейску: вынужденный
  • Стан – па-расейску: состояние
  • Перашкода – па-расейску: препятствие
  • Тоеснасць = ідэнтычнасць


Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце штонядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.