аналтыка

«Галоўны глядач – ЗША». Навошта прапаганда паказала зняволеных журналістаў «Свабоды»?

img
Палітзняволены журналіст Андрэй Кузнечык у прапагандысцкім «інтэрв'ю». Скрыншот: ont_by / YouTube

Дзяржаўны тэлеканал паказаў «інтэрв'ю» з журналістам радыё «Свабода» Андрэем Кузнечыкам і анансаваў такія ж размовы яшчэ з двума супрацоўнікамі гэтага медыя, што фінансуюць Злучаныя Штаты, а таксама з грамадзянінам Беларусі і ЗША Юрыем Зянковічам. Эксперты, з якімі паразмаўляў «Белсат», мяркуюць, што прапагандысцкі праект зрабілі для Вашынгтону.