навіны

У 2024 годзе від на жыхарства ў Польшчы атрымалі 42 тысячы беларусаў

Людзі танчаць падчас канцэрту, прысвечанага святкаванню Дня Волі, на Замкавай плошчы ў Варшаве. Варшава, Польшча. 24 сакавіка 2024 года.
Людзі танчаць падчас канцэрту, прысвечанага святкаванню Дня Волі, на Замкавай плошчы ў Варшаве. Варшава, Польшча. 24 сакавіка 2024 года. Фота: Таццяна Верамеева / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Летась заяву на атрыманне віду на жыхарства ў Польшчы падалі 48 тысячаў беларусаў, але дазвол атрымалі толькі 42 тысячы чалавек.

Як вынікае са статыстыкі польскага Упраўлення па справах замежнікаў, у мінулым годзе дзяржаўныя органы Польшчы агулам прынялі 397 тысячаў пастановаў у справах, звязаных з дазволам на жыхарства, з якіх 347 тысячаў былі станоўчымі.


Беларусы, як высветлілася, былі на другім месцы сярод замежнікаў, якія атрымалі ў Польшчы від на жыхарства.


На першым месцы – грамадзяне Украіны (карты побыту атрымалі 218 тысяч чалавек). Акрамя таго, шмат відаў на жыхарства выдаецца грамадзянам Індыі (10 тысячаў), Грузіі (8 тысячаў) і Турцыі (5 тысячаў).


Дарэчы, Еўрастат таксама падлічыў колькасць выдадзеных іншаземцам «першасных дазволаў на побыт» у розных краінах ЕЗ. Выявілася, што беларусы трапілі ў топ не толькі ў Польшчы, але і ў Еўразвязе ў цэлым.


Нагадаем яшчэ, што рэзкая пасляваенная рыторыка літоўскіх уладаў супраць беларусаў, цяжкасці з выдачай візаў і дазволаў на жыхарства таксама зрабілі сваю справу – і з нядаўняга часу беларусы ўсё часцей пачалі пераязджаць з Літвы ў Польшчу.


Беларускі бізнес таксама сыходзіць з Літвы ў іншыя краіны. Такія высновы зрабілі даследнікі цэнтру BEROC. У Літве з 2020 да 2022 года колькасць кампаніяў з беларускім капіталам расла і дасягнула лічбы 1350 прадпрыемстваў. А ўжо ў 2023-м іх паменшала на 37 % (засталося ўсяго 850 юрыдычных асобаў).


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10