навіны

«Не дачакаецеся», – ахрыплым голасам сказаў Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка ў Крамлі
Аляксандр Лукашэнка ў Крамлі. Масква, Расея. 9 кастрычніка 2024 года. Фота: Кристина Кормилицына / МИА «Россия сегодня» / Kremlin.ru
podpis źródła zdjęcia

Відэа таго, як Лукашэнка гэта гаворыць, не паказалі, толькі пераказалі тэкстам. Але на іншых відэа чуваць, чаму некаторыя чыноўнікі маглі задумацца пра здароўе начальніка.

Маўзалей, у якім пахаваны дыктатар Лёран-Дэзірэ Кабіля (Laurent-Désiré Kabila) – жорсткі і крывавы, але не настолькі, як 20 згаданых ніжэй. Кіншаса, Конга. 2000 год. Фота: msu.edu

Як паміралі і дзе пахаваныя 20 вядомых дыктатараў ХХ стагоддзя

навіны

Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня заслухваў даклад пра Дзяржаўную інвестыцыйную праграму. Ён казаў чыноўнікам, што наступная пяцігодка будзе няпростая, бо на беларускую эканоміку будзе ўплываць стан расейскай, якая цярпіць ад санкцыяў. Заклікаў правесці наступную пяцігодку так, каб «не было ганебна і сорамна перад наступнымі пакаленнямі». За дзень да гэтага ён адхіліў праект гэтай праграмы і насварыўся на чыноўнікаў.


Пасярод абмеркавання інвестыцыйнай праграмы Лукашэнка раптам заявіў чыноўнікам, што ягонай смерці яны не дачакаюцца, перадае БелТА.


«Калі вы хочаце працаваць – працуйце, – сказаў Лукашэнка чыноўнікам. – Калі вы не хочаце працаваць – скажыце. Ужо выраслі сярэдняга ўзроўню маладыя хлопцы, якія хочуць працаваць, а не спрабуюць нейкія адпіскі закідваць прэзідэнту. І выходзіць: адныя збеглыя і іншыя чакаюць, калі здохне прэзідэнт: "Вось памрэ, голас у яго не той, цяжка яму гаварыць". Ды не дачакаецеся. А іншыя сядзяць як мышы пад венікам і думаюць: "Пранясе". Рабяты, не пранясе».


З чаго раптам Лукашэнка перайшоў да тэмы свайго здароўя, не паведамляюць. Аднак на відэа з паседжання чуваць, што голас у Лукашэнкі даволі хрыплы, хоць і не зусім асіплы. Відэа публікаваў ананімны Telegram-канал «Пул Первого», які выконвае функцыі прэс-службы Лукашэнкі. Кадраў, на якіх Лукашэнка кажа «не дачакаецеся», не апублікавалі.

Пасяджэнне міждзяржаўнага савету Беларусі, Казахстану, Кыргызстану і Расеі. Кіраўнікі дзяржаваў злева направа: Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў, Аскар Акаеў, Барыс Ельцын. Масква, Расея. 22 кастрычніка 1997 года. (Фота: Аляксандр Сянцоў, Аляксандр Чумычаў / Yeltsin.ru)

Колькі кіраўнікоў суседніх дзяржаваў змянілася за апошнія 30 гадоў – і колькі прэзідэнтаў у Беларусі?

навіны

Чуткі пра кепскае здароўе, а то і раптоўную смерць Лукашэнкі, з’яўляюцца рэгулярна: пра ягонае здароўе не вядома практычна нічога, а сам Лукашэнка нярэдка знікае без тлумачэнняў.


Самая гучная справа пра ягонае здароўе – заявы псіхіятра (а цяпер палітычнага прадстаўніка палка Каліноўскага) Дзмітрыя Шчыгельскага, які ў 2001 годзе завочна паставіў Лукашэнку дыягназ «мазаічная псіхапатыя». Лукашэнка таксама заяўляў, што перахварэў на COVID, а сродкамі аховы ад каронавіруса называў самыя абсурдныя рэчы.


Згодна з Канстытуцыяй, у выпадку смерці Лукашэнку мае замяніць старшыня Савету Рэспублікі. Цяпер гэта Наталля Качанава. У выпадку, калі смерць будзе гвалтоўнай, улада пераходзіць да Савету бяспекі пад кіраўніцтвам старшыні Савету Рэспублікі.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10