навіны

Восем краінаў далучыліся да апошняга санкцыйнага пакету ЕЗ супраць Беларусі

санкцыі
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: racyja.com
podpis źródła zdjęcia

Восем еўрапейскіх краінаў далучыліся да санкцыяў супраць 26 фізічных і 2 юрыдычных асобаў з Беларусі, уведзеных Еўразвязам 16 снежня 2024 года, паведамляе Рада ЕЗ.

«Горадня Азот». Фота: Azot.by

Польшча ўвяла санкцыі супраць кіпрскай кампаніі, што прадавала беларускія ўгнаенні

навіны

Краіны, якія падтрымалі санкцыі: Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя. Яны «забяспечаць адпаведнасць сваёй нацыянальнай палітыкі» рашэнню Рады ЕЗ адносна санкцыяў. 23 снежня мінулага года пра далучэнне да снежаньскіх санкцыяў заявіла таксама Швейцарыя.


Дзве юрыдычныя асобы з Беларусі, якія трапілі пад санкцыі, – «Влатэ Лагістык» і «Рузэкспедыцыя».


Сярод 16 фізічных асобаў – суддзі, што выносілі палітычна матываваныя прысуды, кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў пенітэнцыярных установаў – калоніяў, СІЗА, турмаў, а таксама кіраўнік медсанчасткі адной з гэтых установаў, «дзе шэраг палітвязняў утрымліваецца ў нечалавечых умовах і зазнае здзекі», старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Аляксей Швакаў і 9 бізнесоўцаў, пяцёра з якіх маюць дачыненне да згаданых вышэй юрыдычных асобаў.


Агулам пад еўрапейскімі санкцыямі цяпер 287 фізічных і 40 юрыдычных асобаў з Беларусі.


Кіраўнік Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін выказваў меркаванне, што аднымі з самых балючых фактараў уздзеяння на ўлады Беларусі аказаліся не палітычныя ці эканамічныя, а спартовыя санкцыі, а таму яны могуць зрабіцца «прадметам палітычнага размену».


Эканамічныя ды палітычныя санкцыі таксама маюць уплыў, але ў іх знайшлося даволі шмат магчымасцяў для абыходу ці выхаду падсанкцыйных экспарцёраў на «новыя рынкі», казаў Апейкін.


Прадстаўнік арганізацыі былых беларускіх сілавікоў «BELPOL» Уладзімір Жыгар перакананы, што заходнія санкцыі супраць Беларусі працуюць, але, каб убачыць эфект ад іх, мусіць прайсці пэўны час. На думку Жыгара, санкцыяў павінна быць больш, а найбольш адчувальныя з іх – сектаральныя і тыя, што ўводзяцца супраць фірмаў-пракладак, зарэгістраваных у Беларусі, якія дапамагаюць Беларусі і Расеі абыходзіць санкцыйныя абмежаванні.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10