навіны

Зняволены святар Генрых Акалатовіч гатовы напісаць прашэнне аб памілаванні

Генрых Акалатовіч
Генрых Акалатовіч. Фота: ctv.by
podpis źródła zdjęcia

Каталіцкі святар Генрых Акалатовіч, засуджаны на 11 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве», у добрым настроі, на прысуд адрэагаваў спакойна і просіць аб малітве, піша Katolik.Life.

Ксёндз не прызнае віны, не згодны з прысудам і мае намер абскарджваць яго, на што можа пайсці некалькі месяцаў. Таксама святар згодны напісаць прашэнне аб памілаванні, калі яму прапануюць.

,,

«Ён не зламаны, трымаўся добра, захоўваў бадзёрасць духу і нават жартаваў над сваім прысудам – параўноўваў яго з тым, якія выносілі пры камуністычным рэжыме», – піша каталіцкае выданне.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. АМАП блакуе ўваход у Чырвоны касцёл падчас мітынгу прыхільнікаў беларускай апазіцыі на плошчы Незалежнасці ў Менску, Беларусь. 26 жніўня 2020 года. Фота: Dmitri Lovetsky / AP Photo / East News

Ганенні на вернікаў у Беларусі: ад новых справаў да пагрозаў перарэгістрацыі

Аналітыка

Генрыху Акалатовічу 64 гады, ён мае цяжкія хваробы. За кратамі ён застаецца ўжо больш за год. Кажа, што спадзяецца толькі на Бога, давярае Яму сваё жыццё і просіць аб малітве.



Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10