«Гарыбальдзійка» зраўняла ў правах жанчын і мужчынаў у XIX стагоддзі

Рэвалюцыянеры насілі чырвоныя кашулі, каб не было відаць крыві?

Ва ўсе часы людзі імкнуліся апранацца згодна з модай, наколькі тое магчыма. І калі цяпер, абіраючы лук, мы звычайна натхняемся стылем музыкаў, актораў ці інфлюенсераў, то ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя трэнды задавалі ваяры, змагары і рэвалюцыянеры. Калі ў 1860-я гады нашыя продкі паўставалі супраць расейскай улады, нават тады стыль для іх адыгрываў не апошнюю ролю.

А ў чым, уласна кажучы, беларусы змагаліся за сваю незалежнасць? Як паводле ўбрання можна было ідэнтыфікаваць паплечніка ў натоўпе? І хто быў галоўным трэндсэтарам тагачасных рэвалюцыяў ва ўсім свеце?

На гэтыя пытанні Кацярына Ваданосава адкажа ў новым выданні праграмы «Нітка Зорка». Тут мы вывучаем гісторыю Беларусі праз гісторыю моды.