навіны

За два тыдні новага года ў Беларусі загінулі 10 дзяцей

Фота мае ілюстрацыйны характар
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: brestcity.com
podpis źródła zdjęcia

З пачатку 2025 года ў нашай краіне ад вонкавых прычынаў загінулі 10 дзяцей, паведаміла Генеральная пракуратура Беларусі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Плюшавы мядзведзік. Фота: LML 6768 / Pexels.com

У асіповіцкім дзіцячым садку памёр двухгадовы хлопчык: падавіўся падчас вячэры і задыхнуўся

навіны

Паводле пракуратуры, у шэрагу выпадкаў прычынай трагедыяў сталі «абыякавасць і неабачлівасць дарослых, невыкананне імі элементарных правілаў бяспекі, адсутнасць належнага бацькоўскага кантролю».


Трое дзяцей загінулі ў ДТЗ, з іх адзін быў пасажырам, двое – пешаходамі. У Віцебску і Менску былі здзейсненыя наезды на хлопчыкаў 8 і 9 гадоў, якія пераходзіла праезную частку па пешаходным пераходзе, – яны загінулі ад атрыманых цялесных пашкоджанняў.


У Лідскім раёне пры неасцярожным абыходжанні з паляўнічай стрэльбай дзядуля стрэліў у малалетняга ўнука – дзіця ад ранення памерла.


У Магілёве дзіця 2023 года нараджэння засталося без догляду дарослых, якія былі ў іншым пакоі, у выніку чаго выпала з акна пятага паверха і ад атрыманых траўмаў памерла.


У Менску 16-гадовы падлетак на тэрыторыі закінутага заводу адкрыў трансфарматарную скрыню і атрымаў смяротны ўдар токам.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10