навіны

Праходзяць тыя, хто зарэгістраваўся 9 студзеня: што з чэргамі на мяжы?

Прапускны пункт «Тэрэспаль – Берасце»
Прапускны пункт «Тэрэспаль – Берасце». Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

На мяжы Беларусі і краінаў Еўразвязу захоўваюцца вялізныя чэргі з аўтамабіляў. Асабліва складаная сітуацыя на беларуска-польскай мяжы (Берасце – Тэрэспаль): 14 студзеня афармлення там чакаюць 1935 легкавікоў.

Удзень 14 студзеня, а 16-й гадзіне, чарга на памежным пераходзе Берасце – Тэрэспаль складалася з 1935 легкавых аўтамабіляў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.


Штодня чарга скарачаецца ў сярэднім на 100 аўтамабіляў. 13 студзеня ў чарзе было амаль 2000 легкавікоў, 7 студзеня – аж 2500.


Беларускія памежнікі ўскладаюць адказнасць за транспартны калапс на мяжы на польскі бок – сцвярджаюць, што асабліва ў выходныя ў Тэрэспалі знізілі хуткасць афармлення.


«Сумежны бок працягвае прымаць на сваю тэрыторыю не больш за 40 % аўтамабіляў ад нормы», – паведамляе Памежны камітэт Беларусі.


У чаце «ГраницаBY» пішуць, што 13–14 студзеня мяжу праходзяць тыя, што зарэгістраваліся ў электроннай чарзе 9 студзеня:

,,

«Чарга РБ – РП. Знаходзіўся сумарна ў чарзе 4 дні 3 гадзіны 24 хвліны. Нумар у чарзе пры рэгістрацыі: 2271. Дата рэгістрацыі: 09.01.2025, 14:28:07, дата выкліку на ПП: 13.01.2025, 17:52:02».


Аўтобусная чарга на выезд у Польшчу. Берасце, Беларусь. 11 студзеня 2025 года. Фота: granica_bypl / Telegram

Час чакання ў чарзе на выезд у Польшчу перавысіў чацвёра содняў

навіны

Аўтобусы пачалі прапускаць хутчэй – а 16-й гадзіне 14 студзеня ў Берасці іх было толькі 6.


На мяжы з Літвой, у Каменным Логу, перад пунктам пропуску Мядзінінкай, у чарзе стаяць 60 цяжкавікоў, у Беняконях – 20.


«Кантрольныя службы сумежнага памежнага пераходу аформілі толькі 13 % фураў ад нормы», – пішуць белаурскія памежнікі.


Чэргі на выезд з Беларусі, асабліва ў бок Польшчы, пачалі фармавацца 4 студзеня. Напрыканцы 2024 года, перад Калядамі, вялізныя чэргі былі на выезд з Польшчы ў бок Беларусі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10