навіны

У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі яшчэ адзін праект «Белсату»

Лагатып праекту «Intermarium»
Лагатып праекту «Intermarium». Выява: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Разам з інстаграмам праекту «Intermarium» да «экстрэмісцкіх матэрыялаў» залічылі краўдфандынгавую платформу «Gronka», кнігі пра гісторыю Беларусі і Telegram-канал пра беларускае кіно, тыктокі пра Лукашэнку, песню «Дайте газу!» і чат «ГАИ Ельск».

Чытайце таксама:
Гэтыя файлы могуць быць «экстрэмісцкімі матэрыяламі» (Фота: Белсат)

Што ў Беларусі «экстрэмізм»: глядзім на дзівосы спісаў «матэрыялаў» і «фармаванняў»

Спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», які вядзе Міністэрства інфармацыі Беларусі на падставе рашэнняў судоў, разросся ўжо да 1426 старонак з пералікам 3615 рашэнняў. Толькі з пачатку студзеня яго папоўнілі чатырма дзясяткамі рашэнняў. Сярод самых новых – яшчэ адзін праект «Белсату».


У спісе ўжо былі сайт «Белсату» і мноства старонак «Белсату» ў сацсетках, YouТube-каналы «Белсату», асобныя выпускі праграмаў «Белсату», лагатып «Белсату» і сама назва кірыліцай і лацінкай, фота зняволеных супрацоўнікаў «Белсату», тэхнічны Telegram-чат з каментарамі да публікацыяў «Белсату» і нават асобны пост ва ўжо прызнаным «экстрэмісцкім» тэлеграме… У спіс дадалі нават акаўнт у TikTok, якога не існуе: у адным з рашэнняў суда, відаць, зрабілі апіску ў адрасе.


Найноўшы пункт у спісе – Instagram-акаўнт праекту «Intermarium». Так пастанавіў 3 студзеня суд Светлагорскага раёну. Пастановы суда мы не бачылі.


«Intermarium» (лац. Міжмор’е) – праграма з дыскусіямі гісторыкаў аб балючых для нашага рэгіёну тэмах. І не толькі пра мінулае, але і пра тое, як пабудаваць бяспечную будучыню ў рэгіёне паміж Балтыйскім і Чорным морамі. Апошні на сёння выпуск – пра тое, як беларусаў зрабілі саўдзельнікамі сталінскай агрэсіі супраць Фінляндыі.

Чытайце таксама:
Малюнак згенеравала нейрасетка. Бой YouTube з міліцыянтам ва ўяўленні штучнага інтэлекту. Выява: Dall-E / Bing.com

Што рабіць, калі ў Беларусі заблакуюць YouTube, Facebook ці Telegram – і як паставіць VPN

За распаўсюд такога відэа – э «экстрэмісцкім» лагатыпам і нават «экстрэмісцкімі» літарамі на экране – у Беларусі могуць пакараць паводле арт. 19.11 КаАП РБ штрафам, канфіскацыяй электронных прыладаў, арыштам і прымусовымі працамі. Цяпер пакараць могуць і за ўзаемадзеянне з інстаграмам праекту – за «распаўсюд» могуць палічыць і каментар або падабайку.


Але глядзець праграму «Intermarium» усё яшчэ можна нават у Беларусі. Каб было бяспечна, лепш не падпісвацца на адпаведны канал і (або) выдаляць прагледжанае з гісторыі праглядаў, або адразу глядзець відэа ў рэжыме інкогніта.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10