навіны

Вайна на кагнітыўным фронце: як Беларусь і Расея спрабуюць уплываць на Польшчу

img
Прапагандысты Пётр Пятроўскі і Аляксей Дзермант у польскамоўнай праграме «Myśli o Polsce». Скрыншот: Телеканал Беларусь 24 / YouТube
podpis źródła zdjęcia

У Польшчы прыйшлі да высновы, што дзяржаўныя структуры, адказныя за супрацьдзеянне гібрыдным пагрозам, часта былі не здольныя ацаніць узровень небяспекі і выбудаваць эфектыўныя стратэгіі супрацьдзеяння.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: news.by

Расследаванне: Беларускія і расейскія прапагандысты вольна пачуваюцца ў сацсетках ЕЗ

навіны

Камісія расследавання расейскага і беларускага ўплыву на ўнутраную бяспеку і інтарэсы Польшчы прадставіла справаздачу пра знаходкі за першыя сем месяцаў працы. Праект «Вот Так» пераказаў, што выявіла камісія.


Гэтая камісія пачала працу 5 чэрвеня 2024 года. Яе ўзначаліў шэф Службы вайсковай контрвыведкі генерал Ярослаў Струдык, яе склад увайшлі 12 чалавек. Уплыў Беларусі і Расеі даручылі прааналізаваць камандзе навукоўцаў. Тая вывучыла каля 2 тысяч дакументаў, у тым ліку сакрэтных, і правяла паўсотні паседжанняў, апублікавала некалькі справаздачаў. Апошняя датычыць так званай кагнітыўнай вайны.


Кагнітыўная вайна – даволі новы панятак, які з’явіўся ў матэрыялах NATO ў 2021 годзе. Пад гэтымі словамі маюць на ўвазе дзеянні, скіраваныя на змену ўспрымання рэальнасці людзьмі ці цэлымі народамі. Гэтыя дзеянні звычайна сумяшчаюць з іншымі сілавымі інструментамі. І з боку Беларусі і Расеі, у тым ліку расейскай арміі, у Польшчы бачаць гэтыя дзеянні.


Паводле высноваў камісіі, Масква выпрацавала стратэгію кагнітыўнай вайны супраць Польшчы з улікам ейных гістарычных і культурных асаблівасцяў. Расейскія наратывы, накіраваныя на польскага спажыўца інфармацыі, не канцэнтруюцца на стварэнні прывабнай выявы Расеі. Замест гэтага расейскія байцы кагнітыўнага фронту робяць асноўны акцэнт на крытыцы і стварэнні недаверу да дэмакратычных інстытутаў і працэсаў, у тым ліку NATO і Еўразвязу, на палярызацыю польскага грамадства. Важны кампанент расейскай стратэгіі – распальванне нецярпімасці да ўкраінцаў, колькасць якіх у Польшчы перавышае 3 мільёны.


Сярод найчасцейшых наратываў – вобраз NATO і Еўразвязу як варожых і рэпрэсіўных адносна еўрапейскіх народаў, аповеды пра заняпад і амаральнасць заходняй цывілізацыі, непазбежнасць перамогі Расеі над Украінай і немагчымасць перамагчы Расею, няздатнасць украінскай дзяржавы.


Гэтыя наратывы распаўсюджваюць найперш праз сацсеткі, часта з выкарыстаннем ботаў. Але ўжываюць і дзяржаўныя медыі: напрыклад, праграму «Myśli o Polsce» ад Белтэлерадыёкампаніі (выпускі якой, праўда, не набіраюць і тысячы праглядаў на YouТube).

Журналіст Юрый Аляксееў. Фота: Юрий Георгиевич Алексеев / Facebook

Даўжнік з Польшчы і асуджаны за распальванне варожасці ў Латвіі: хто ўцякае ў Беларусь

навіны

Глабальныя мэты Расеі – уплыў на палітычныя працэсы. Але гэта ўсё часцей не шаблоннае падтрыманне свайго кандыдата на выбарах, а кампраметацыя ягоных супернікаў, не звыклае абяленне Расеі, а дэманізацыя Украіны. Дэзынфармацыю часта спалучаюць з рознымі тэорыямі змовы, напрыклад, звязанымі з COVID-19.


Спецслужбы Расеі і Беларусі сталі надаваць асаблівую ўвагу ўкараненню ў акадэмічную супольнасць непраўдзівых тэорыяў і канцэпцыяў: напрыклад, ідэям пра тое, што польскія эліты ўсё яшчэ жывуць у «эпосе рамантызму» і маюць дзеля захавання дзяржавы праяўляць большы цынізм адносна суседзяў – перадусім Украіны.


Дзеянні Расеі супраць Польшчы на кагнітыўным фронце трываюць прынамсі з 2014 года, аднак значна ўзмацніліся з 2022-га. Але ў дакладзе сцвярджаюць, што ў Польшчы ўсё яшчэ не разумеюць новых рэаліяў:


«Польскае грамадства і органы публічнай адміністрацыі жывуць яшчэ перакананнямі аб перавазе класічнай шпіёнскай і дыверсійнай дзейнасці. Такая дзейнасць, вядома, таксама вядзецца, аднак асноўны цэнтр вагі пераносіцца на фармаванне неабходнага ўспрымання падзеяў і працэсаў прыняцця рашэнняў».


Адказныя за супрацьстаянне гібрыдным пагрозам, лічыць камісія, часта былі не здольныя ацаніць узровень пагрозы і выбудаваць эфектыўныя стратэгіі супрацьдзеяння. Нават меўшы звесткі пра асобаў і арганізацыі, якія распаўсюджваюць расейскую прапаганду, дзяржаўныя структуры часта не прымалі захадаў для абмежавання іх дзейнасці. Камісія заклікае да больш рашучых дзеянняў супраць «чорнага рынку сацсетак» і крыніцаў яго фінансавання, а таксама да маніторынгу адпаведных беларускіх і расейскіх сайтаў.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10