навіны

У беларускі на Сардыніі знайшлі паўкілі марыхуаны, какаін і экстазі

Паліцыя Кальяры
Паліцыя Кальяры, Італія. Фота: Poliziadistato.it
podpis źródła zdjęcia

36-гадовую беларуску арыштавалі, яе падазраюць у захоўванні наркотыкаў з мэтай продажу. З ёй у машыне быў мужчына, пра лёс якога не паведамляюць.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

«Запалохванне, што не спрацуе». 10-гадовы прысуд гарадзенскай школьніцы назвалі жахлівым і шкодным

навіны

Паліцыя Кальяры, што на востраве Сардынія ў Італіі, паведаміла 14 студзеня пра затрыманне жанчыны беларускага паходжання. Паводле паліцыянтаў, у другой палове дня 12 студзеня патрульныя правяралі машыну, у якой былі мужчына і жанчына, і знайшлі ў торбе жанчыны некалькі пакункаў з наркотыкамі і нож.


Затым паліцыянты правялі ператрус у пары ўдома. Знайшлі пакункі з наркотыкамі, шалі і матэрыялы для фасавання наркотыкаў. Агулам выявілі 485 грамаў канабісу і яго вытворных, 25 грамаў какаіну і 1 грам экстазі.


Жанчыну арыштавалі паводле падазрэння ў захоўванні наркатычных рэчаў з мэтай продажу. Што сталася з мужчынам, які быў з арыштаванай, не паведамляюць.


Праблемы з абарачэннем наркотыкаў ёсць і ў Беларусі. Аб’яднанне «BELPOL» падзялілася дакладам Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, з якога вынікае, што ў 2024 годзе аб’ём канфіскаваных наркотыкаў вырас у 2,6 разу і дасягнуў 1,7 тоны. Вырасла колькасць выяўленых памяшканняў для вырошчвання раслінаў з утрыманнем наркатычных рэчываў, а таксама выяўленых інтэрнэт-крамаў наркотыкаў. Асноўным каналам паставак наркотыкаў у Беларусь застаецца Расея. Але ў пагаршэнні сітуацыі з наркотыкамі вінавацяць не адсутнасць мяжы з Расеяй, а невыкананне даручэння ўрадаў міністэрствамі культуры і спорту, а таксама адсутнасць круглых сталоў і агітацыйных мерапрыемстваў ад БРСМ.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10