навіны

Распачалася рэгістрацыя на фестываль «Беларусы годныя лепшага»

Афіша фестывалю «Беларусы годныя лепшага»
Афіша фестывалю «Беларусы годныя лепшага». Крыніца: tsikhanouskaya.org
podpis źródła zdjęcia

13 студзеня адкрылася рэгістрацыя на форум-фестываль «Беларусы годныя лепшага», які пройдзе ў Варшаве 26 студзеня – у дзень, калі ў Беларусі будуць праходзіць выбары прэзідэнта.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Следственный комитет Республики Беларусь / Facebook
Следчы камітэт пагражае беларусам за мяжой адказнасцю за ўдзел у акцыях пратэсту навіны

У праграме падзеі:


•   дыскусіі палітычных лідараў і актывістаў;
•   блок пытанняў і адказаў;
•   выступы вядомых беларусаў і беларусак, музыкаў і артыстаў;
•   прэзентацыі беларускіх НДА і ініцыятываў.


На фестывалі выступяць Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Юлія Чарняўская, Аляксандр Кныровіч, Аляксандра Ханевіч, Алана Гебрэмарыям, Сцяпан Пуціла, Андрэй Стрыжак, Роза Турарбекава і іншыя. Выступы спікераў дапоўняць музычныя нумары ад беларускіх артыстаў.


Форум распачнецца а 14:00 26 студзеня ў Варшаве. Трансляцыя будзе дасяжная праз спасылку для гледачоў у Беларусі і па ўсім свеце.


Каб узяць удзел у фестывалі, трэба запоўніць анкету праз спасылку. Арганізатары гарантуюць бяспеку вашых звестак.


Лукашэнкаўскія сілавікі пагражаюць крымінальнымі справамі тым, хто будзе заўважаны на фестывалі. Паводле Следчага камітэту, мэтай падзеі ёсць «стварэнне негатыўнага іміджу вакол выбарчай кампаніі ў Беларусі, напальванне сацыяльна-палітычнай абстаноўкі і знешняе ўздзеянне на прававыя інстытуты».


«Рэкамендуем улічваць магчымыя рызыкі, – зазначаюць арганізатары. – Падзея – публічная, на ёй будуць весціся здымкі і жывая трансляцыя. Каб мінімізаваць рызыку, рэкамендуем выконваць захады бяспекі: выкарыстоўвайце маскі, шалікі і іншыя сродкі, каб засцерагчы сябе ад небяспекі».


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10