навіны

Следчы камітэт пагражае беларусам за мяжой адказнасцю за ўдзел у акцыях пратэсту

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Следственный комитет Республики Беларусь / Facebook
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Следственный комитет Республики Беларусь / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Следчы камітэт Беларусі пагражае беларусам за мяжой крымінальнымі справамі за іхную актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўдзел у акцыях, арганізаваных дэмакратычнымі сіламі. А заадно анансуе і самі акцыі для 23 тысячаў падпісчыкаў свайго тэлеграм-каналу. 

Як заявілі ў Следчым камітэце, там маюць інфармацыю пра планы прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў у выгнанні, «накіраваныя на спробу дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне і распальванне сацыяльнай варожасці».

На дадатак, Следчы камітэт фактычна анансаваў дзве акцыі беларусаў замежжа: флэш-моб з назвай «Лукашэнку ў шрэдар», які ладзяць «Народныя амбасады», а таксама фестываль «Беларусы годныя лепшага», які будзе праходзіць у Варшаве 26 студзеня – у дзень, калі ў Беларусі маюць адбыцца так званыя выбары. Паводле СК, мэтай апошняй падзеі ёсць «стварэнне негатыўнага іміджу вакол выбарчай кампаніі ў Беларусі, напальванне сацыяльна-палітычнай абстаноўкі і знешняе ўздзеянне на прававыя інстытуты».

«Следствам сумесна з зацікаўленымі органамі вядзецца актыўная работа для выяўлення і ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў запланаваных акцый за мяжой. Іх дзейнасць дакументуецца для прыняцця рашэння аб прыцягненні фігурантаў да крымінальнай адказнасці, у тым ліку ў парадку спецыяльнага вядзення. Кожнаму факту супрацьпраўнай дзейнасці будзе дадзеная жорсткая прававая ацэнка», – пагражаюць у Следчым камітэце.

Нагадаем, механізм спецыяльнага вядзення ўжываюць у дачыненні абвінавачанага, які застаецца за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Гэты механізм магчымы ў 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім, масавыя закалоты, заклікі да санкцыяў ды інш.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10