Naviny

Пракурор запатрабаваў для абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізы пажыццёвага зняволення

Пракурор адказвае на пытанні журналістаў пасля трэцяга пасяджэння па справе Дор’яна С., абвінавачанага ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага 2024 года. Варшава, Польшча. 13 студзеня 2025 года. Фота: Белсат

У Акруговым судзе Варшавы адбыліся спрэчкі бакоў у справе Дор'яна С., абвінавачанага ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы. Пракуратура запатрабавала для фігуранта пажыццёвага зняволення, перадае карэспандэнт «Белсату». Суд агучыць вырак 17 студзеня.