навіны

У судзе над абвінавачваным у забойстве беларускі Лізы запланаваныя спрэчкі бакоў

Канвой суправаджае ў залю суда Дор’яна С., абвінавачанага ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага 2024 года
Канвой суправаджае ў залю суда Дор’яна С., абвінавачанага ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага 2024 года. Варшава, Польшча. 13 студзеня 2025 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У Акруговым судзе Варшавы пачалося трэцяе пасяджэнне ў справе Дор'яна С., якога вінавацяць у згвалтаванні і забойстве беларускі. Чакаецца, што сёння адбудуцца спрэчкі бакоў, перадае карэспандэнт «Белсату».

Разгляд справы аб згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы ў цэнтры Варшавы набліжаецца да фіналу. На трэцім пасяджэнні, што пачалося 13 студзеня ў Акруговым судзе польскай сталіцы, плануюцца канчатковыя прамовы бакоў, пасля суддзі пачнуць абмяркоўваць вырак.


Сённяшняе пасяджэнне, як і папярэдняе, могуць закрыць ад публікі.

Карэспандэнт «Белсату» перадае, што прысуд могуць агучыць і сёння, аднак больш імаверна, што гэта адбудзецца на апошнім пасяджэнні. Паводле неафіцыйных звестак, яго запланавалі на 17 студзеня. Паводле закону, суд мае 14 дзён, каб вызначыцца з выракам.

Абвінавачаны ў згвалтаванні і забойстве беларускі Лізы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага 2024 года Дор’ян С. у залі суда. Варшава, Польшча. 4 снежня 2024 года. Фота: Белсат
Суд заслухаў шакавальныя сведчанні імавернага забойцы беларускі Лізы і назваў дату выраку навіны

Суд над Дор'янам С. пачаўся 4 снежня. 23-гадовага паляка вінавацяць у згвалтаванні, забойстве і разбоі. Маладзёну пагражае ад 12 гадоў да пажыццёвага зняволення.


Другое пасяджэнне суда адбылося 16 снежня, у той дзень сведчылі таксіколаг, сексолаг і псіхіятры, а таксама бацькі абвінавачванага. Усё прайшло за зачыненымі дзвярыма.


Паводле следства, Дор'ян С. напаў на беларуску Лізу ў цэнтры Варшавы ў ноч на 25 лютага. Ён душыў дзяўчыну, згвалціў яе і сышоў, забраўшы ейны тэлефон і банкаўскія карткі. Праз шэсць дзён беларуска памерла ў шпіталі.


Фігурант справы ў сваіх паказаннях, якія ён пацвердзіў у судзе, запэўніваў, што забіваць ахвяру не хацеў. Першапачаткова планаваў абрабаваць краму ці бар, каб здабыць грошы на аплату кватэры.


Чаму пазбавіў дзяўчыну жыцця і згвалтаваў яе, маладзён растлумачыць не здолеў.


Дар’я Форман, Сцяпан Кубік belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10