навіны

Нікаляс Мадура прапанаваў вызваліць Пуэрта-Рыка ад ЗША з дапамогаю бразільскіх войскаў

Нікаляс Мадура падчас інаўгурацыі 10 студзеня 2025 года. Фота: Jesus Vargas / Getty Images
Нікаляс Мадура падчас інаўгурацыі 10 студзеня 2025 года. Фота: Jesus Vargas / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Кіраўнік Венесуэлы Нікаляс Мадура прапанаваў уварвацца ў Пуэрта-Рыка і вызваліць гэтую краіну ад Злучаных Штатаў Амерыкі з дапамогаю бразільскіх войскаў. 

Гэтак кіраўнік Венесуэлы заявіў падчас Міжнароднага антыфашысцкага фестывалю ў Паўднёвай Амерыцы, які адбыўся ў Венесуэле.

Падчас выступу Мадура папрасіў людзей, якія трымалі сцягі Пуэрта-Рыка і Кубы, выйсці на сцэну. 

,,

«Гэтак жа, як у Поўначы [ЗША. – Заўв. рэд. «Белсату»] ёсць план каланізацыі, у нас ёсць план вызвалення, які завяшчаў нам Сімон Балівар. Незалежнасць Пуэрта-Рыка ўсё яшчэ чакаецца, і мы дасягнем яе, з сіламі Бразіліі і Абрэў-і-Лімы [муніцыпалітэт у Бразіліі. – Заўв. рэд. «Белсату»]. Менавіта батальён Абрэў-і-Лімы возьме на сябе вызваленне Пуэрта-Рыка. Як вы на гэта гледзіце?» – заявіў кіраўнік Венесуэлы.


На той жа імпрэзе Мадура папярэдзіў, што ў выпадку пагрозы ягонаму ўраду ён гатовы звярнуцца да зброі: «Венесуэла рыхтуецца разам з Кубаю, Нікарагуа і нашымі старэйшымі братамі па ўсім свеце, калі спатрэбіцца, узяць у рукі зброю дзеля абароны права на мір, суверэнітэт і гістарычныя правы нашай радзімы».

Нагадаем, што 28 ліпеня 2024 года адбыліся выбары, падчас якіх Нікаляс Мадура балатаваўся на трэці тэрмін. Выбарчы орган заявіў у ноч выбараў, што Мадура набраў каля 51 % галасоў. Апазіцыя ж заявіла, што ўпэўненую перамогу свайго кандыдата Гансалеса, які набраў прынамсі 67 %.

Пасля гэтага ў краіне пачаліся масавыя пратэсты, якія сутыкнуліся з не менш масавымі рэпрэсіямі. Паводле Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, з моманту выбараў на антыўрадавых дэманстрацыях загінулі не менш за 23 пратэстоўцы і каля 2400 былі арыштаваныя. Мадура называе дэманстрантаў экстрэмістамі і фашыстамі. Вярхоўны Суд Венесуэлы 22 жніўня ратыфікаваў перамогу Нікаляса Мадура.

Вынікі выбараў у Венесуэле не прызнаў шматлікія краіны свету, у тым ліку Еўразвяз, ЗША, Чылі, Аргентына, Перу.

Пуэрта-Рыка неінкарпараваная тэрыторыя Злучаных Штатаў Амерыкі. Гэта значыць, што яна пад суверэнітэтам ЗША, але не ёсць штатам і не мае поўнага палітычнага прадстаўніцтва ў федэральным урадзе.

Нагадаем, што віцэ-прэм’ер Беларусі Віктар Каранкевіч прысутнічаў на інаўгурацыі Нікаляса Мадура 10 студзеня. Падчас чаго стала вядома, што кіраўнік Венесуэлы збіраецца наведаць нашую краіну ў 2025 годзе. 

Раман Шавель belsat.eu 


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10