навіны

Выйшаў на волю брат заснавальніка EPAM Сямён Добкін – «Наша Ніва»

img
Сямён Добкін. Фота: «Наша Ніва»
podpis źródła zdjęcia

76-гадовы бізнесмен Сямён Добкін, які быў у зняволенні, раптам вярнуўся на працу ў берасцейскую кампанію ГСКБ, паведамляе «Наша Ніва». Добкін быў арыштаваны ў снежні 2023 года і асуджаны на 6,5 гадоў зняволення.

«Наша Ніва» сцвярджае, што кіраўнік ГСКБ Сямён Добкін выйшаў на волю прыкладна праз год зняволення.


Сямён Добкін – брат заснавальніка EPAM Аркадзя Добкіна.


Сямёна Добкіна судзілі восенню 2024 года нібыта за атрыманне хабару. Сутнасць абвінавачвання, абставіны справы невядомыя і ўмовы датэрміновага вызвалення невядомыя.


Як і брат, Сямён Добкін здолеў стварыць паспяховы бізнес. На сайце кампаніі ГСКБ гаворыцца, што фірма – «найбуйнейшы пастаўшчык цеплатэхнічнага абсталявання і паслуг для жыллёва-камунальных гаспадарак, будаўнічых арганізацый, а таксама іншых суб'ектаў сацыяльнага прызначэння ў Рэспубліцы Беларусь, Расіі і краінах СНД».


Аркадзь Добкін жыве ў ЗША і не быў у Беларусі пасля таго, як у 2021 годзе Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў яго ў фінансаванні пратэстаў.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10