навіны

Пастаўкі расейскай нафты ў Кітай і Індыю будуць моцна абмежаваныя праз новыя санкцыі ЗША

Службовая машына «Газпром нефть». Здымак мае ілюстрацыйны характар
Службовая машына «Газпром нефть». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: @gazpromneft_official / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Узмацненне жорсткасці антырасейскіх санкцый ЗША прывядзе да абмежавання паставак расейскай нафты асноўным расейскім партнёрам – у Кітай і Індыю, мяркуюць аналітыкі і крыніцы «Reuters».

Мінфін ЗША абвясціў 10 студзеня, што ўводзіць санкцыі супраць расейскіх нафтавых кампаній «Газпром нефть» і «Сургутнефтегаз». У спісе таксама больш за 20 іх даччыных кампаній. Санкцыі распаўсюджваюцца і на 183 судоў (у асноўным гэта нафтавыя танкеры), кампаніі па марскім страхаванні і чыноўнікаў.


У абгрунтаванні санкцый Мінфін ЗША заўважыў, што ў Расеі будзе менш сродкаў на вайну супраць Украіны.


Многія з падсанкцыйных танкераў выкарыстоўваліся для адпраўкі нафты ў Індыю і Кітай. Некаторыя танкеры перавозілі нафту з Ірана, які таксама знаходзіцца пад санкцыямі.


Экспарт расейскай нафты моцна пацерпіць ад новых санкцый, паведамілі «Reuters» дзве кітайскія гандлёвыя крыніцы. Яны адмовіліся назваць свае імёны, бо не маюць права мець зносіны са СМІ.


Сярод судоў, якія трапілі пад санкцыі, 143 танкеры, на якіх летась было перавезена больш за 530 млн барэляў расейскай нафты, што складае каля 42 % ад агульнага аб'ёму экспарту нафты па моры, адзначыў вядучы аналітык па грузавых перавозках кампаніі «Kpler» Мэт Райт.


«Гэтыя санкцыі значна скароцяць парк суднаў, даступных для дастаўкі нафты з Расеі ў кароткатэрміновай перспектыве, што прывядзе да росту фрахтавых ставак», – сказаў Райт.


Па словах аднаго з сінгапурскіх трэйдараў, за апошнія 12 месяцаў названыя танкеры пастаўлялі ў Кітай каля 900 тысяч барэляў расійскай нафты ў содні. За год гэта каля 328,5 млн барэляў.


«Гэта прывядзе да рэзкага падзення», – рэзюмаваў трэйдар.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10