навіны

Над вайсковай часткай у Горадні спрабавалі збіць беспілотнік – «BYPOL»

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беспілотнік «Чекан». Фота: vpk.gov.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беспілотнік «Чекан». Фота: vpk.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Над вайсковай часткай у Горадні пралятаў беспілотнік, які спрабавалі збіць, але беспаспяхова, распавядае «BYPOL» са спасылкай на свае крыніцы.

Паводле крыніц «BYPOL», гэта адбылося 9 – 10 студзеня ў Горадзенскім гарнізоне.


«Над тэрыторыяй 6 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, размешчанай у раёне Фолюш у Горадні, праляцеў беспілотны лятальны апарат, па якім быў адкрыты агонь са стралковай зброі. Беспілотнік збіць не ўдалося.


Застаецца загадкай, каму ён належаў і з якой мэтай пралятаў над вайсковай часткай», – піша «BYPOL».


З лета 2024 года палёты дронаў над Беларуссю сталі рэгулярнымі. Звычайна гэта дроны, якімі Расея атакуе Украіну і якія, верагодна, збіліся з курсу. Адпаведна, назіраюцца яны часцей за ўсё ў Гомельскай вобласці – бліжэй да Украіны.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10