Сёння ў выпуску праграмы прапануем вашай увазе наступныя тэмы:
- Лукашэнка вызваліў яшчэ некалькі палітычных вязняў.
- ЦВК заявіла пра рэкордную яўку на "выбары" Лукашэнкі ў першы дзень датэрміновага галасавання - амаль 8% выбаршчыкаў.
- Вайскоўцаў запасу вучаць разганяць пратэсты. На зборы выклікалі некалькі соцень асобаў.
- У Беларусі будуць ануляваць даменныя імёны, здольныя "нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам".
- Святлана Ціханоўская на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе прапанавала пяць шляхоў для адраджэння Беларусі.
- Трамп за першыя дні прэзідэнства падпісаў дзясятак указаў. На што паўплываюць першыя палітычныя пастановы Трампа?
- Пашпарт Новай Беларусі не прызнаюць у Літве, бо ён "не мае юрыдычнай сілы". Пра гэта заявілі ў літоўскім Сейме.
- У дзень працаўніка дыпламатыі – пра дыпламатычныя правалы лукашызму.
- Гадавіна пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага. Як гэтая падзея паўплывала на станаўленне беларускай нацыі, распавядае гісторык.
У рубрыцы "Белсат online" вы даведаецеся, як на беларусаў ціснуць перад "выбарамі", ці чакае беларусаў палёгка ў атрыманні польскіх візаў, чаму знізіўся экспарт беларускіх тавараў у Расію.