Аляксандр Лукашэнка злятаў на Усход па прадказанне лёсу і пабачыў, што чакае Беларусь. Якія вынаходніцтвы Сі Цзінь Пін і Кітай даюць РБ? Унікальны апарат на «БелЭкспа». Дзе «мармуровая ялавічына», робаты і сродак супраць інсульту. Новыя тэхналогіі ў «Навіны з будучыні».
Беларусі ёсць што пераняць у Кітая: гэта і квантавыя тэхналогіі, 5G і тэлекамунікацыі, звышхуткасная чыгунка, разумныя гарады, генная інжынерыя і шмат якія іншыя навукова-тэхнічныя дасягненні. Замест гэтага лукашысты перанялі самае важнае для іх – тэхналогію распазнавання твараў, каб шукаць пратэстоўцаў. Цяпер засталося толькі запазычыць славутую сістэму рэйтынгаў сацыяльнай лаяльнасці – гэта адмысловая база, дзе збіраюцца ўсе звесткі пра «грамадска карысныя» або «антыдзяржаўныя» паводзіны, на іх падставе ацэньваецца карыснасць людзей. Высокі рэйтынг дае прывілеі, нізкі накладае абмежаванні: кар’еры не зрабіць, крэдыту не ўзяць, грамадскім транспартам не пакарыстацца, дзяцей у прэстыжную школу не прымуць, а бацькам – адключаць доступ да інтэрнэту.
Падрабязнасці глядзіце ў новым выданні праграмы пра тэхналогіі «Навіны з будучыні» з Вольгай Старасцінай.