навіны

BELPOL: Затрыманыя японцы – «абменны фонд» узамен на зняцце японскіх санкцыяў

Затрыманы «агент японскай выведкі». Фота: скрыншот з відэа на тэлеканале «Беларусь-1»
Затрыманы «агент японскай выведкі». Фота: скрыншот з відэа на тэлеканале «Беларусь-1»
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі пачаўся суд над японцам Наканісі Масатосі, затрыманым нібыта за шпіянаж. У той жа час стала вядома пра затрыманне яшчэ аднаго японца, які рабіў фотаздымкі на чыгунцы. Ці абазначае гэта, што беларускі рэжым набірае закладнікаў для абменнага фонду. Прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар лічыць, што такое цалкам магчыма. 

Затрыманы «агент японскай выведкі». Фота: скрыншот з відэа на тэлеканале «Беларусь-1»
У Беларусі быў затрыманы «агент японскай разведкі» навіны

Працэс над Наканісі Масатосі пачаўся 10 снежня ў Менскім гарадскім судзе. Японца абвінавачваюць паводле артыкула 358-1, абвінавачваючы ў агентурнай дзейнасці. 

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, на які не пусцілі нават прадстаўнікоў амбасады Японіі ў Беларусі, хаця тыя рабілі адпаведны запыт да беларускіх уладаў з просьбай дазволіць прысутнічаць іхным прадстаўнікам на пасяджэнні. Вынікі працэсу пакуль невядомыя. 

У каментары для «Белсата» прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар адзначыў, што сітуацыя з затрыманнем і судом над японскім грамадзянінам выклікае даволі шмат пытанняў. У нармальнай дзяржаве, у якой працуюць законы, калі і сочаць за нейкім шпіёнам, то «наўрад ці пасля робяць нейкія прапагандысцкія фільмы і паказваюць гэта, расказваючы прама ўсё ў дэталях, у тым ліку апісваючы ўласную дзейнасць». Нагадаем, што пра затрыманне Наканісі Масатосі стала вядома з фільма, які паказалі на тэлеканале «Беларусь-1» у пачатку верасня 2024 года.

,,

«Дый што глядзець, што шукаць японскаму грамадзяніну, які ўжо даўным-даўно жыве на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у якога жонка грамадзянка Рэспублікі Беларусь. Тут больш пытанняў, чым адказаў. І паўтаруся, што з улікам таго, што мы гаворым пра цяперашнюю Беларусь, верыць на 100 адсоткаў прапагандзе, мякка кажучы, не варта», – адзначыў Уладзімір Жыгар. 


Гандаль палітзняволенымі з Японіяй, на думку Уладзіміра Жыгара, можа быць цікавым для рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Бо Японія – высокатэхналагічная краіна, якая вырабляе ўнікальную прадукцыю, патрэбную беларускаму ВПК для вытворчасці той ці іншай прадукцыі для расейскай арміі.

Наколькі вядома «BELPOL», сітуацыя з грамадзянінам Японіі ў тым ліку звязаная з уведзенымі санкцыямі Японіі супраць як беларускіх прадпрыемстваў, так і супраць кампаній-пракладак, створаных у Кітаі, якія дапамагаюць беларускаму рэжыму абыходзіць уведзеныя абмежаванні.

Таму «абменны фонд» з затрыманых грамадзянаў Японіі могуць набіраць таксама дзеля таго, каб зняць гэтыя санкцыі, дапускае Уладзімір Жыгар.

Нагадаем, што ў пачатку снежня стала вядома пра затрыманне яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі, які нібыта здымаў пуцеправод Гомель ‒ Кобрын паблізу станцыі Калінкавічы-Заходнія 1 снежня. Яго заўважыў машыніст электравіка і перадаў гэта дыспетчару.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10