навіны

У Беларусь цяпер могуць уязджаць замежнікі па расейскіх візах

Беларуская мяжа
Беларуская мяжа. Фота: РСТО
podpis źródła zdjęcia

11 студзеня 2025 года набыла моц Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расейскай Федэрацыі аб узаемным прызнанні візаў, падпісанае яшчэ 19 чэрвеня 2020 года, паведамляе беларускі МЗС.

Памежнік на заставе «Асарэвічы». Фота: Proregion24.by
Беларусь за паўгода наведалі больш за 15 тысяч замежнікаў з пашыранага спісу бязвізу навіны

У адпаведнасці з пагадненнем, бакі ўзаемна прызнаюць візы, якія даюць права на ўезд і знаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі, а таксама адзнакі аб перасячэнні вонкавай мяжы Саюзнай дзяржавы.


Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія ўязджаюць, выязджаюць, едуць транзітам ці знаходзяцца на тэрыторыях Беларусі і Расеі ў рамках візавага рэжыму і маюць візу адной з дзяржаваў, а таксама дакумент, які пацвярджае асобу і прызнаецца ў абедзвюх дзяржавах, атрымліваюць права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца, праязджаць транзітам па тэрыторыях абедзвюх краінаў у рамках тэрміну дзеяння візы.


Калі для ўезду ў Беларусь і Расею непатрэбная візы – усталяваны безвізавы рэжым, такому грамадзяніну для ўезду ў абедзве краіны будзе дастаткова дакументу, які пацвярджае асобу і прызнаецца ў абедзвюх дзяржавах.


Калі для грамадзянаў пэўнай краіны ў адной з краінаў – бакоў пагаднення – дзейнічае бязвізавы рэжым, а ў другой – візавы, то для ўезду і знаходжання ў апошняй спатрэбіцца віза.


Перасякаць мяжу паміж Беларуссю і Расеяй у рамках пагаднення можна на самалёте, цягніку, а таксама па шасці вызначаных участках аўтадарог: Юхавічы – Далосцы (Апочка – Наваполацк), Азярышча – Невель (Кіеў – Санкт-Пецярбург), Ліозна – Круглоўка (Віцебск – Смаленск), Рэдзькі – Чырвоная Горка (Менск – Масква), Звянчатка – Дубовічка (Бабруйск – Масква), Селішча – Новазыбкаў (Гомель – Бранск).


Перасячэнне сухапутнага ўчастку расейска-беларускай мяжы па іншых шляхах не дазволенае і будзе расцэньвацца як парушэнне дзяржаўнай мяжы.


Асаблівы парадак уезду на тэрыторыю Расеі захоўваецца для грамадзянаў Украіны – яны могуць уязджаць толькі праз маскоўскі аэрапорт «Шереметьево» і аўтамабільны пункт пропуску «Лудонка» у Пскоўскай вобласці.


У Беларусі да 31 снежня 2025 года ўсталяваны бязвізавы рэжым для грамадзянаў 38 краінаў Еўропы.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10