навіны

«Выдатная афіша для новага канцэрту». Фота Камісаранкі з’явілася на стэндзе «Іх шукае міліцыя»

Слава Камісаранка
Слава Камісаранка. Фота: slavakomissarenko / Instagram
podpis źródła zdjęcia

Комік Слава Камісаранка распавёў у сваім Інстаграме, што, як яму паведамілі сябры, у аддзяленні ДАІ ў Менску на стэндзе «Іх шукае міліцыя» з’явіўся ягоны фотаздымак.

На навіну Камісаранка адрэагаваў жартам:

,,

«Дарэчы, выдатная афішая для новага канцэрту».


Фота Славы Камісаранкі на стэндзе ў Менскім ДАІ. Фота: slavakomissarenko / Instagram
Фота Славы Камісаранкі на стэндзе ў Менскім ДАІ. Фота: slavakomissarenko / Instagram
Слава Камісаранка. Крыніца: blog.studylie.ru

Слава Камісаранка нажартаваў на яшчэ дзве крымінальныя справы? Паслухалі, што ён казаў пра «Чык-чырыка» на новым канцэрце

навіны

Далей комік размясціў сторыс з датамі сваіх бліжэйшых выступаў і каментаром:


«Шукаць мяне лепш за ўсё тут».


Таксама Камісаранка даў спасылку на свой канцэрт, дзе распавядае пра сваё абвяшчэнне ў вышук.

Даты канцэртаў Славы Камісаранкі. Фота: slavakomissarenko / Instagram
Даты канцэртаў Славы Камісаранкі. Фота: slavakomissarenko / Instagram

30 снежня 2024 года Менскі гарадскі суд у завочным працэсе агучыў вырак Славу Камісаранку – 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Коміка судзілі паводле трох артыкулаў КК РБ: ч. 1 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці»), ч. 2 арт. 367 («Паклёп на прэзідэнта»), ч. 1 арт. 368 («Публічная абраза прэзідэнта»).


Слава Камісаранка быў знаным комікам яшчэ дзясятак гадоў таму, задоўга да жартаў пра Аляксандра Лукашэнку. Але ў 2020 годзе атрымаў асабліва шырокую вядомасць з жартамі пра «Чык-чырыка, у якога фляга свісціць». Гэтак называць Лукашэнку прыдумаў не Камісаранка, але ў ягоным выкананні «Чык-чырык» разляцеўся. У 2021 годзе за гэтыя жарты комік атрымаў забарону на выступы ў Беларусі, у 2022-м расказаў пра пераслед з боку КДБ.


У жніўні 2024 года супраць Камісаранкі ў Беларусі распачалі спецыяльнае вядзенне.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10