навіны

Развітанне з 39-ым прэзідэнтам ЗША Джымі Картэрам і разбуральныя лясныя пажары ў Лос-Анджэлесе. Фатаграфіі тыдня

Дамы, ахопленыя полымем падчас магутнага ляснога пажару ў Алтадыне, акруга Лос-Анджэлес. Агонь знішчыў цэлыя жылыя раёны Лос-Анджэлесу, у тым ліку дамы некаторых галівудскіх зорак, каля 180 тысяч асобаў былі эвакуяваныя, сама меней 11 людзей загінулі. Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША. 8 студзеня 2025 года. Фота: Josh Eedelson / AFP / East News

podpis źródła zdjęcia

Разбуральны лясны пажар у Лос-Анджэлесе, вялікая колькасць ахвяраў пасля авіяўдару па Запарожжы, развітанне з 39-м прэзідэнтам ЗША Джымі Картэрам – сабралі галоўныя здымкі тыдня.

Чалавек у рытуальным убранні танцуе ў першы дзень фестывалю вуду ў Ўіда (Ouidah). Эгунгун – бачная праява духаў памерлых продкаў, якія перыядычна наведваюць супольнасць для памінання, святкавання і добраслаўлення. Ўіда, Бенін. 9 студзеня 2025 года. Фота: Olympia De Maismont / AFP / East News

Від з паветра на затоплены парк караванаў пасля паводак у выніку моцнага снегападу і дажджу на большасці тэрыторыяў Англіі. Бэраў-на-Соары (Barrow upon Soar), Вялікая Брытанія. 7 студзеня 2025 года. Фота: Oli Scarff / AFP / East News

Маці ўкраінскага ваеннапалоннага плача падчас мітынгу на Майдане незалежнасці ў Кіеве. Яе сын застаецца ў расейскім палоне 1000 дзён. Кіеў, Украіна. 6 студзеня 2025 года. Фота: Dan Bashakov / AP Photo / East News

Медыкі аказваюць першую дапамогу пацярпеламу пасля ракетнага ўдару авіяцыйнымі бомбамі па Запарожжы. Расейская атака па буйным прамысловым прадпрыемстве ў Запарожжы прывяла да гібелі 13 мірных жыхароў, больш за 110 пацярпелі. Запарожжа, Украіна. 8 студзеня 2025 года. Фота: Zaporizhzhia Regional Military Administration / Handout / Anadolu / Abaca Press / Eаst News

Сотні венесуэльцаў, якія жывуць у Чылі, сабраліся ў Сант'яга на мітынг супраць трэцяга прэзідэнцкага тэрміну Нікаляса Мадура. Перамогу Мадура на выбарах не прызнае большасць краінаў свету, дэмакратычна абраным прэзідэнтам лічыцца Эдмунда Гансалес – адзін з лідараў апазіцыі і асноўны канкурэнт Мадура. Улады Венесуэлы паабяцалі заплаціць 100 тысяч долараў за інфармацыю, што дапаможа затрымаць Гансалеса. Сант'яга, Чылі. 9 студзеня 2025 года. Фота: Lucas Aguayo Araos / Anadolu via Getty Images

Каталіцкія вернікі ўдзельнічаюць у штогадовай рэлігійнай працэсіі Чорнага Назарэйца ў Маніле. Сотні тысяч каталіцкіх пілігрымаў сабраліся на вуліцы Манілы ў пошуках цуду, каб дабрацца да шматвяковай статуі Ісуса Хрыста. Маніла, Філіпіны. 9 студзеня 2025 года. Фота: Jam Sta Rosa / AFP / East News

Цырымонія развітання з 39-м прэзідэнтам ЗША Джымі Картэрам, які памёр ва ўзросце 100 гадоў 29 снежня 2024 года ў сваім доме ў мястэчку Плэйнз (Plains), у ратондзе Капітолію ў Вашынгтоне, акруга Калумбія, ЗША. 7 студзеня 2025 года. Фота: Saul Loeb / Pool / AFP / East News

belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10