Засакрэчаная частка размовы Лукашэнкі і Зяленскага выцекла. Галоўчанка расплакаўся

Лукашэнка і Зяленскі паразмаўлялі, за што апраўдваецца Эйсмант? З кім будзе кувыркацца Качанава і чаму Галоўчанка заплакаў праз «індэкс аліўе»? «Камунарка» наехала на міліцыю, шпіц Умка і самы апазіцыйны кандыдат з Белавежскай пушчы. Гумар ад «Хай Так TV».



Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV»:

  • Беларускі крынж: Алег Гайдукевіч з дуляй і выбары-2025 у Беларусі
  • Уладзімір Зяленскі прызнаўся, Аляксандр Лукашэнка прабачаўся: засакрэчаная частка размовы
  • Пародыя «Лукашэнка не прабачаецца»
  • «Камунарка» і наезд на міліцыю
  • Як праходзяць святы ў беларускіх гандлёвых цэнтрах
  • Чорная рэдзька і Лукашэнка едзе ў Кітай
  • Цытаты Лукашэнкі і «кувырканне з Качанавай». Дарма развалілі СССР?
  • Як «В лесу родилась елочка» стала «Вставай страна народная»
  • Раман Галоўчанка заплакаў праз «індэкс аліўе»
  • Рубрыка «Кроў з вачэй» Віншаванні ад Рыгора Азаронка з новым годам
  • Шпіц Умка і рукі-базукі
  • Самы апазіцыйны кандыдат на выбары-2025
  • Новая песня «Белавежская пушча»

Вядоўцы «Хай Так TV» – Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч.


Глядзіце праграму «Хай так TV» на тэлеканале «Белсат» у пятніцы а 16:35 і на YouTube-канале «Белсат Life».