Напярэдадні праваслаўнага Раства здарыўся, здаецца, сапраўдны калядны цуд: рускія неанацысты памірыліся з чачэнцамі.
Кіраўнік палка «Ахмат» Апці Алаўдзінаў і верхавод неанацысцкага падраздзялення «Русіч» Аляксей Мільчакоў выпусцілі сумесны відэазварот. Праўда, казаў практычна ўвесь час толькі Алаўдзінаў. Другому заставалася толькі ківаць у адказ.
Мільчакоў з 2014 года сябе адкрыта называе неанацыстам. Шырокую вядомасць ён атрымаў, калі забіў шчанюка, а затым у сацсетках сам апублікаваў гэтаму доказы. Баевікі падраздзялення «Русіч», якія прадстаўлялі інтарэсы Крамля не толькі ў вайне супраць Украіны, але і ў Афрыцы, таксама дзівяць сваёй жорсткасцю. Адзін з іх пазіраваў з жаночай адрэзанай галавой для фота. І гэтае фота было апублікавана ў іх афіцыйным тэлеграм-канале.
Дарэчы, навіну аб сустрэчы іх правадыра з кіраўніком палка «Ахмат» баевікі з «Русіча» сустрэлі без энтузіязму. Пад адпаведным фота ў іх тэлеграм-канале супраць 5,5 тысяч пазітыўных рэакцый 15 тысяч негатыўных. Мільчакову пасля гэтага прыйшлося нават запісваць асобны зварот да сваіх прыхільнікаў.
,,«Я ніколі са сваіх пазіцый не сыходзіў, не казаў, што я з'яўляюся тым, кім не з'яўляюся. Навошта мне адмаўляцца ад працягнутай рукі дружбы наўзамен на ваша ЧСВ? Бл***й карэжыць, і мне по**й наогул», – сказаў Мільчакоў.
Таксама ў новым выпуску «Лукавых навін»:
- Чаму Лукашэнку не арыштоўваюць за «нацысцкі» лозунг?
- Лукашэнка прапануе бамбаваць Беларусь
- Пуцін асвячае крыжыкі для забойцаў