навіны

Цапкала падаў у суд на «Raiffeisen Bank»: падазрае, што кампанія не сышла з Беларусі, прадаўшы «Прыёрбанк»

Валерый Цапкала
Валерый Цапкала дае прэсавую канферэнцыю пасля рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. 21 траўня 2020 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Валерый Цапкала заяўляе, што падаў у аўстрыйскі суд доказы датычнасці «Raiffeisen Bank International» да канфіскацыі актываў і каштоўнасцяў беларускіх палітычных і грамадзянскіх актывістаў, а таксама падазрае, што сыходу банку з беларускага і расейскага рынку насамрэч не было.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com

«Могуць узнікнуць праблемы з карткамі за мяжою». Эканамістка – пра продаж «Прыёрбанку» арабам

навіны

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года, колішні кіраўнік Парку высокіх тэхналогіяў Валерый Цапкала расказаў, што падаў у Цывільны суд Вены позву супраць аўстрыйскага банку «Raiffeisen». Паводле Цапкалы, у суд ён прадставіў доказы датычнасці кампаніі да канфіскацыяў актываў і каштоўнасцяў у беларускіх палітычных і грамадзянскіх актывістаў.


Ён патрабуе стварыць за кошт прыбыткаў «Raiffeisen» у Беларусі і Украіне Фонд падтрымання ахвяраў парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і вайны ва Украіне, а таксама патрабуе правярання ўгодаў банку на прадмет ухілення ад санкцыяў і ўвядзення персанальных санкцыяў супраць кіраўніцтва «Raiffeisen Bank International AG», аналагічных санкцыям супраць кіраўніцтва «Альфа-банку».


Цапкала спадзяецца пабачыць у судзе Генеральнага дырэктара і старшыню рады дырэктараў «Raiffeisen Bank International AG», запрашае медыі да асвятлення працэсу. Свае патрабаванні ён параўноўвае з тым, як пасля Другой сусветнай вайны патрабавалі кампенсацыяў з нямецкіх карпарацыяў і швейцарскіх банкаў.


«Raiffeisen» працягвае працу ў Беларусі, перакананы Цапкала: «Прыёрбанк» у аўстрыйскай кампаніі купіў інвестар з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, але Цапкала адзначае, што пакупнік не мае фінансавай гісторыі і можа быць толькі прыкрыццём для «стварэння бачнасці выканання законаў». І банк «запаўняе вакуум» пасля сыходу з Беларусі і Расеі іншых фінансавых гігантаў, дадае палітык. Калі глядзець на аб’ёмы прыбыткаў, адзначае ён, то «Raiffeisen» – «расейскі банк з аўстрыйскай рэгістрацыяй».


Цапкала спасылаецца на расследаванні адносна «Raiffeisen» у Чэхіі і Злучаных Штатах, асуджэнне дзейнасці банку з боку «Transparency International», «Financial Times» ды іншых. Паводле Цапкалы, належнай адказнасці пазбеглі і сам банк, і ягоныя кіраўнікі, якія не толькі не страцілі, але і павялічылі даходы, а «Raiffeisen» нават быў выключаны са спісу «міжнародных спонсараў вайны».


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10