навіны

«Студыя Белсат» вяртаецца ў эфір

Крыніца: «Белсат», Студыя Белсат
Крыніца: «Белсат»
podpis źródła zdjęcia

У нядзелю, 12 студзеня, пасля працяглага перапынку вяртаецца «Студыя Белсат».

Інфармацыйнае выданне будзе доўжыцца 50 хвілінаў, ужо ідуць прыгатаванні.

,,

«Праграма будзе падводзіць вынікі тыдня і аналізаваць разам з экспертамі галоўныя падзеі, што адбыліся ў Беларусі і свеце. «Студыя Белсат» будзе складацца з цікавых і эксклюзіўных сюжэтаў, таксама ў студыю будзем запрашаць гасцей – палітыкаў, аналітыкаў, эканамістаў, творцаў і не толькі», – тлумачыць Анастасія Русецкая, шэф-рэдактарка беларускамоўных інфармацыйных праграмаў.


Каманда праграмы рыхтуе шэраг гарачых і актуальных тэмаў. Абмяркуем тэму вызвалення палітвязняў, прыгледзімся да выбарчых праграмаў кандыдатаў-спойлераў, разам з «BELPOL» пакажам эксклюзіўныя дакументы.


Першае выданне для вас правядзе Віталь Бабін:

,,

«Запрашаю ўсіх у абноўленую «Студыю Белсат», каб разам прааналізаваць усё тое, што адбылося з намі за гэты тыдзень. Абяцаем гарачую дыскусію і цікавую інфармацыю ад нашых калегаў!»


А ўжо ў наступную нядзелю інфармацыйнае падсумаванне тыдня рэпрэзентуе Віталь Цыганкоў.


Глядзіце «Студыю Белсат» у нядзелі ў эфіры а 20:00 і на YT-канале «Белсат News».

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10