навіны

На «Камунарцы» кажуць, што не ўсе беларусы могуць дазволіць сабе 100-грамовыя шакаладкі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: telegraf.news
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: telegraf.news
podpis źródła zdjęcia

Прадстаўнікі найбуйнейшай у Беларусі кандытарскай фабрыкі «Камунарка» патлумачылі, чаму пачалі выпускаць шакаладкі вагою 90 і 85 грамаў замест звычайных 100 грамаў. Спецыялісты прадпрыемства кажуць, што рабяць гэта, каб максімальна ахапіць патрэбы пакупнікоў з розным гаманцом.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik

Індэкс аліўе ад «Белсату» другі год запар моцна абганяе афіцыйную інфляцыю ў Беларусі

Аналітыка

«Мы імкнемся выпускаць прадукцыю для рознага спажыўца. Хтосьці хоча атрымаць свае сумленныя 100 грамаў, а хтосьці – купіць шакаладку танней. У нас ёсць запыт на 85 або 90 грамаў. Напрыклад, для той жа бабулі цана важнейшая за колькасць, а на 100-грамоўкі мы яе панізіць не можам. Затое можам на шакаладкі вагою паменш», – патлумачыла Telegraf.news начальніца ўпраўлення якасці «Камунаркі» Ганна Козыр.

Пры гэтым, паводле яе, гэты выпадак не ёсць шрынкфляцыяй, калі вытворцы на фоне ўстойліва высокай інфляцыі скарачаюць памеры пакавання, пры гэтым не зніжаючы цаны, але нібыта і не павышаючы яе.

У сваю чаргу галоўны тэхнолаг Ірына Мацугуд дадала, што ў свеце наадварот назіраецца мода на «памяншэнне» спажывання слодычаў і, адпаведна, больш «дробныя» пліткі. Паводле яе, збольшага гэта звязана з папулярызацыяй здаровага ладу жыцця і правільнага харчавання, але таксама і падаражэннем какава-бабоў. Каб у людзей была хоць нейкая магчымасць парадаваць сябе смачным, вытворца ідзе на падобныя захады, дадала яна.

Шакалад – не адзіны прадукт, які даражэе ў Беларусі. У той час як улады краіны заяўляюць пра запавольванне інфляцыі ў краіне, калядна-навагодні індэкс аліўе ад «Белсату» паказвае адваротнае. Нягледзячы на ручное стрымліванне росту цэнаў, кошт самай папулярнай у краіне салаты другі год запар даволі моцна апярэджвае афіцыйныя паказнікі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10