навіны

Супрацоўніка місіі Еўразвязу ў Менску асудзілі на 4 гады

Мікалай Хіла. Фота: nashaniva.com
Мікалай Хіла. Фота: nashaniva.com
podpis źródła zdjęcia

Суд пакараў еўрапейскага дыпламата 4 гадамі турэмнага зняволення, што выклікала асуджэнне з боку Службы вонкавых дзеянняў Еўрапейскага Звязу.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. АМАП блакуе ўваход у Чырвоны касцёл падчас мітынгу прыхільнікаў беларускай апазіцыі на плошчы Незалежнасці ў Менску, Беларусь. 26 жніўня 2020 года. Фота: Dmitri Lovetsky / AP Photo / East News

Ганенні на вернікаў у Беларусі: ад новых справаў да пагрозаў перарэгістрацыі

Аналітыка

Мікалай Хіла, баптысцкі прапаведнік і мясцовы супрацоўнік місіі ЕЗ у Менску, быў затрыманы 24 красавіка 2024 года. Паводле ананімнага чыноўніка Еўразвязу, яго затрымалі працаўнікі КДБ перад офісам дэлегацыі ЕЗ. Беларускі суд прызначыў яму 4 гады зняволення, перадае «Politico».

«Мы працягваем заклікаць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Мікалая Хілы», – заявіла прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Аніта Гіпэр.

Хілу вінавацілі ў распальванні варожасці (арт. 130 КК) і нанясенні шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361 КК).

Раней Гіпэр ужо заклікала «ўлады Беларусі вызваліць яго неадкладна», адзначыўшы, што гэтае пытанне ўздымалася «пры ўсіх нашых кантактах з Беларуссю».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10