Вайна

«Spiegel»: Шольц блакуе новы пакет дапамогі Украіне на 3 млрд еўраў

Оляф Шольц. Фота: Olaf Scholz / Facebook
Оляф Шольц. Фота: Olaf Scholz / Facebook
podpis źródła zdjęcia

Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц не дае згоды на новы вялікі пакет вайсковай дапамогі Украіне, які прапануюць міністэрствы замежных справаў і абароны.

У нямецкім урадзе ўжо тыднямі ідзе спрэчка аб дадатковай вайсковай дапамозе для Украіны. Міністр замежных спраў Аналена Бэрбак ад «Зялёных» і міністр абароны Борыс Пісторыўс, які ёсць аднапартыйцам Шольца ў сацыял-дэмакратычнай партыі, прапанавалі вылучыць дадатковыя каля 3 млрд еўраў, каб узгадніць наданне Украіне найбольш неабходнай зброі да датэрміновых выбараў 23 лютага, паведамляе «Spiegel».

Змесціва пакета кампанавалі ў адпаведнасці з запытам украінскага боку, які прасіў яшчэ тры батарэі «IRIS-T» і ракеты-перахопнікі для іх, дадатковыя перахопнікі для «Patriot», дзесяць самаходных гаўбіц і артылерыйскія боепрыпасы.

Міністры планавалі, каб урад звярнуўся ў бюджэтны камітэт Бундэстага адносна ўзгаднення пазапланавай выдаткі (гэты механізм ужо выкарыстоўвалі ў мінулым), з аргументам, што ўсе неадкладныя патрэбы Украіны нельга было прадугледзець на больш даўніх этапах планавання. Сярод іншага, яны паказваюць на цяжкую сітуацыю на Усходнім фронце і нявызначанасць з новай амерыканскай дапамогай Доналда Трампа.

Аднак са студзеня праца над падрыхтоўкай пакета замерла, бо з офіса Оляфа Шольца прыйшлі сігналы, што ён супраць дадатковай траты. Паводле «Spiegel», там заяўляюць, што не бачаць крытычнай неабходнасці ў гэтым пакеце і лічаць, што ўжо прадугледжанай дапамогі будзе дастаткова на бліжэйшы час, а таксама не хочуць «ставіць перад фактам» новы ўрад краіны, якое сфарміруюць вясной.

Папярэдні бюджэт на 2025 год прадугледжвае 4 млрд еўраў на вайсковую дапамогу, а таксама разлічваюць, што Украіна зможа выкарыстоўваць крэдыт на 50 млрд долараў ад G7, які фінансуюць з выкарыстаннем даходаў ад замарожаных расейскіх актываў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага звязу Нямеччыны Фрыдрых Мэрц на сустрэчы ў Бундэстагу. Берлін, Нямеччына. 9 снежня 2024 года. Фота: Tobias Koch / Cdu.de

У Нямеччыне абвясцілі вотум недаверу канцлеру Шольцу. Чаго чакаць Украіне ад Мэрца – найбольш імавернага наступнага канцлера?

навіны

Без згоды Шольца зацвердзіць новы пакет дапамогі немагчыма. У СДПГ непублічна кажуць, што рэальныя матывы канцлера звязаныя з ягонымі страхамі, што гэты крок не спадабаецца частцы выбарцаў. Пры гэтым «Зялёныя», наадварот, разлічваюць атрымаць палітычныя балы за кошт павелічэння абаронных выдаткаў і актыўнае падтрыманне Украіны.

Міністр абароны Злучаных Штатаў Лойд Остын 9 студзеня ў сваім уступным слове падчас 25-й сустрэчы кантактнай групы ў пытаннях абароны Украіны ў нямецкім Рамштайне заявіў пра чарговае вылучэнне сродкаў Кіеву. Паводле амерыканскага міністра, новы пакет дапамогі Украіне складзе каля 500 мільёнаў долараў. Ён уключае ў сябе дадатковыя ракеты для ўкраінскай СПА, больш боепрыпасаў і больш боепрыпасаў класа «паветра-зямля» і іншага абсталявання для падтрымання ўкраінскіх F-16.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10