навіны

Уночы ў Беларусі блакавалі YouTube і сацсеткі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У ноч на 10 студзеня ў Беларусі на пэўны час перасталі працаваць YouTube і такія сацыяльныя сеткі, як Twitch, Telegram, TikTok і Discord.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Беларус Улад Бумага не ўратаваў расейскі YouTube. На дапамогу ідзе VPN, але ёсць нюанс Аналітыка

Як піша «Motolko.Help», YouTube перастаў працаваць з 01:30. Праблемы былі ў аператараў А1, МТС, Life і ByFly. У некаторых не падгружаліся прэв’ю і аватары, у іншых сайт не працаваў зусім. Таксама пісалі пра праблемы з доступам да Twitch, TikTok і Discord. Telegram таксама не працаваў без VPN.

Акрамя таго, паведамлялася, што не было доступу да шэрагу іншых сайтаў. Напрыклад, не працаваў плэер на «hdrezkа», узніклі праблемы і з сэрвісамі Google. Пры гэтым праз VPN усё працавала.

«Белтэлекам» заяўляў пра «планавыя работы» з 00:00 да 07:30 на сетцы перадачы даных: «магчыма абмежаванне доступу да паслуг сеткі перадачы даных для абанентаў гораду Менску, Гомля і Гомельскай вобласці». МТС таксама паведаміў пра «тэхнічныя работы». Але, як піша «Motolko.Help», дзясяткі сэрвісаў не працавалі па ўсёй краіне, а не толькі ў Менску і Гомлі.

Каля 03:00 паступова сэрвісы пачалі працаваць.

Адзначым, што YouTube у Беларусі блакавалі ў навагоднюю ноч – падчас звароту абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай. А 22 лістапада 2024 года Аляксандр Лукашэнка дапусціў поўнае блакаванне інтэрнэту ў краіне ў выпадку пратэстаў супраць арганізаваных ім выбараў – «адключым наагул». У суседняй Расеі таксама з лета абмяжоўваюць доступ да YouTube.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10