навіны

У Беларусі, побач з межамі Літвы, паставілі расейскі радыёлакацыйны комплекс

Фотаздымак: t.me/Hajun_BY
Фотаздымак: t.me/Hajun_BY
podpis źródła zdjęcia

Пра з’яўленне вайсковай тэхнікі расейскай вытворчасці паведаміла Міністэрства абароны Беларусі.

Радыёлакацыйны комплекс «Сопка-2» выкарыстоўваецца ў якасці крыніцы радыёлакацыйнай інфармацыі для сістэмаў кіравання паветраным рухам і кантролю паветранай прасторы. Яго магчымасці дазваляюць вымяраць далёкасць і вышыню паветраных аб'ектаў, вызначаць іх дзяржаўную прыналежнасць («свой – чужы»). Таксама комплекс здольны выяўляць сучасныя сродкі паветранага нападзення», – паведамляе Міністэрства абароны.


У 2020-м першы комплекс «Сопка-2» усталявалі ў Баранавічах, у 2023-м – у Лідзе. Якое менавіта падраздзяленне будзе эксплуатаваць чарговы комплекс «Сопка-2», не ўдакладнялася. Паводле маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн», гэта 2-і радыётэхнічны цэнтр 2285-га асобнага радыётэхнічнага батальёну (в/ч 48685), які дыслакуецца ў Лідзе.


Раней Суполка чыгуначнікаў паведамляла пра пастаўкі вайсковай тэхнікі ў 2024 годзе з Расеі ў Беларусь. На станцыі Ліда зафіксавалі склад з «сродкамі радыёлакацыйнымі». Адпраўніком было расейскае навукова-вытворчае аб'яднанне «Алмаз», а атрымальнікам – 2285-ы радыётэхнічны батальён. Прадпрыемства, якое ўваходзіць у склад НВА «Алмаз», займаецца вытворчасцю комплексаў «Сопка-2».


Паводле начальніка штабу 8-й радыётэхнічнай брыгады, у 2025 годзе на ўзбраенне падраздзялення таксама паступяць малавышынныя радыёлакацыйныя комплексы «Роса-РБ».


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10