навіны

«Заўжды ёсць опцыя, што могуць вельмі доўга дамаўляцца». Што перавознікі чакаюць ад Казахстану

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Крыніца «Белсату» ў лагістычнай галіне пракаментавала сітуацыю, у якой з 1 студзеня 2025 года апынуліся беларускія і расейскія перавознікі пры ўездзе на тэрыторыю Казахстану.

Суразмоўца адзначыў, што не чакае нейкага сур’ёзнага ўплыву ад таго, што Казахстан з новага года аднавіў абмежаванні пры перавозах на сваю тэрыторыю з перагружэннем і заменаю цягача. Ён падкрэсліў, што такое адбываецца перыядычна, калі перастае дзеяць норма, якая прыпыняе для Беларусі і Расеі дзеянне супольных нарматываў.

,,

«І пачынаецца гандаль за плюшкі з дазволамі для Казахстану ад іншых краінаў. Дамаўляюцца і зноў [праз некаторы час. – Заўвага рэд. belsat.eu] ставяць на паўзу. Таму чакаем вынікі перамоваў, і мае быць ок», – сказаў суразмоўца.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
У беларускіх і расейскіх перавознікаў узніклі праблемы з дастаўкамі ў Казахстан і праз яго навіны

На ягоную думку, прыпыненне нормаў перавозу для Беларусі і Расеі можа аднавіцца «недзе ў лютым». Праўда, ён не выключае і зацягвання працэсу, бо, «вядома, заўжды ёсць опцыя, што могуць вельмі доўга дамаўляцца».

У 2022 годзе ў адказ на ўвядзенне Еўразвязам абмежаванняў на ўезд беларускіх і расейскіх перавознікаў Менск абвясціў такую забарону для еўрапейскіх цяжкавікоў. У выніку еўрапейскім перавознікам дазволілі заязджаць у Беларусь толькі да пункту перагрузу і перачаплення, дзе грузы мусілі перагрузіць у машыны беларускіх кампаніяў. Але гэта супярэчыла правілам перавозаў у Казахстане, праз што беларускія перавознікі там сутыкнуліся з пагрозамі штрафаў і затрымання машынаў. У выніку Казахстан прыпыніў для Беларусі і Расеі дзеянне пунктаў правілаў, якія абмяжоўвалі перавоз з перачапленнем і перагружэннем.

Адпаведны загад профільнага міністра дзеяў да 1 студзеня 2025 года. У 2024-м у Казахстане абмяркоўваўся працягненне дзеяння гэтай нормы, але пакуль яго так і не ўвялі. Як следства, абмежаванні для беларускіх і расейскіх перавознікаў вярнуліся з новага года. 6 студзеня Міністэрства транспарту Казахстану паведаміла беларускім калегам, што неабходны дакумент, які б скасаваў абмежаванні, усё яшчэ на ўзгадненні. Але і яго дзеянне будзе толькі да 1 студзеня 2026 года.

Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавознікаў раяць пакуль «устрымацца ад ажыццяўлення перавозаў у Казахстан з выкарыстаннем механізму перачаплення або перагружэння грузаў з трэціх краінаў, што раней былі дастаўленыя на тэрыторыю Расеі ці Беларусі перавознікамі з Еўразвязу».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10