навіны

Сілавікі кажуць, што ўзламалі акаўнт прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінету

Фота: набліжаны да сілавікоў Беларусі тэлеграм-канал
Фота: набліжаны да сілавікоў Беларусі тэлеграм-канал
podpis źródła zdjęcia

Канал беларускіх сілавікоў апублікаваў скрыншот перапіскі Вадзіма Кабанчука з журналістам «Люстэрка», але абодва бакі абвяргаюць узлом.

У чацвер 9 студзеня тэлеграм-канал, звязаны з сілавікамі, заявіў пра ўзлом тэлеграм-акаўнту прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінету і былога намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука. У каментары «Зеркалу» той зняпраўдзіў гэта і заявіў пра немагчымасць узлому свайго акаўнту:

«Узлому не было, з маім акаўнтам у Telegram усё добра. У мяне ўвамкнутая двухфактарная верыфікацыя, якая робіць узлом немагчымым».

Пасля гэтага губазікаўцы апублікавалі скрыншот ліставання Кабанчука з журналісткаю «Зеркала» за 24 чэрвеня 2023 года. Выданне пацвердзіла, што гэтае паведамленне адправіла рэдакцыя, але запэўніла, што ўзлому акаўнту журналісткі не было.

Пасля гэтага Кабанчук у сваім Facebook заверыў, што будзе высвятляць, ці мог быць ажыццёўлены ўзлом ягонага акаўнту.


«Шаноўныя журналісты і неабыякавыя грамадзяне, я разумею вашую заклапочанасць наконт майго акаўнту ў "Тэлеграме". Калі высветлю дакладна, што адбылося, адразу паведамлю. Зараз удзельнічаю ў запланаваных мерапрыемствах і не маю часу разбірацца ў гэтай сітуацыі», — напісаў ён.

Нагадаем, што 3 жніўня 2024 года Вадзім Кабанчук быў прызначаны Святланаю Ціханоўскаю прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага кабінету Беларусі ў справе абароны і нацыянальнай бяспекі. Да гэтага ён быў намеснікам камандзіра палка Каліноўскага.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10