навіны

Урад Арменіі ўхваліў ініцыятыву ўступлення ў Еўразвяз

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Սէրուժ Ուրիշեան / Wikimedia
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Սէրուժ Ուրիշեան / Wikimedia
podpis źródła zdjęcia

Урад Арменіі на паседжанні 9 студзеня даў станоўчую ацэнку праекту ўступлення Арменіі ў Еўразвяз. Праект стаўся адказам на грамадзянскую ініцыятыву, што набрала 50 тыс. подпісаў грамадзянаў.

Кіраўнік МЗС Арменіі Арарат Мірзаян рэпрэзентаваў праект на паседжанні і адзначыў, што ўрад схіляецца да таго, каб даць праекту станоўчае заключэнне, адзначае выданне «Новости-Армения».

У сваю чаргу прэм’ер-міністр Нікол Пашыньян адзначыў, што Арменія можа зрабіцца чальцом ЕЗ, толькі калі будзе праведзены рэферэндум і калі пастанова набярэ патрэбную колькасць галасоў. У сувязі з гэтым ён адзначыў, што трэба абмеркаваць і распрацаваць сумесную з ЕЗ «дарожную карту».

,,

«Да стварэння дарожнай карты Арменіі, прынамсі на гэты момант, нічога рабіць не трэба. Я гэта кажу для таго, каб у грамадстве сфармаваліся правільныя чаканні», — сказаў ён.


У якасці крокаў дзеля збліжэння паміж Арменіяй і ЕЗ ён адзначыў працэс лібералізацыі візаў, а таксама ўлучэнне Арменіі ў «Еўрапейскі інструмент міру».

ЦВК Арменіі 10 снежня 2024 года прызнала сапраўднымі больш як 50 тыс. подпісаў, сабраных ініцыятыўнай групаю для пачатку працэсу далучэння Арменіі да ЕЗ. Гэта дазволіць вынесці законапраект аб правядзенні рэферэндуму ў гэтым пытанні на разгляд парламенту краіны.

Раней Пашыньян заяўляў, што Арменія ўжо фактычна па-за Арганізацыяй дамовы аб калектыўнай бяспецы. Таксама напрыканцы 2024 года ён адмовіўся ляцець на саміт СНД у Расею.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10