навіны

«Кухар Лукашэнкі». Польскія журналісты вінавацяць бізнесоўца ў супрацы з уладамі Беларусі

Бізнесовец Вітольд К. Скрыншот з відэа tvn24.pl
Бізнесовец Вітольд К. Скрыншот з відэа tvn24.pl
podpis źródła zdjęcia

Буйнога польскага прадпрымальніка з Падляшша Вітольда К. польскія журналісты вінавацяць у сувязях з уладамі Беларусі. Сам ён гэтыя сувязі адмаўляе, але падобна, што ўсё ж закрывае свае бізнесы ў Беларусі.

Перадвыбарчы плакат Ёрга Дорнаў. Фота: Jörg Dornau, AfD / Facebook

У Нямеччыне абскардзілі пастанову не пачынаць справы супраць «цыбульнага» дэпутата

навіны

Увечары 8 студзеня на польскім тэлеканале TVN24 у праграме «Czarno na białym» выйшла расследаванне «Кухары Лукашэнкі», галоўным фігурантам якога стаўся ўплывовы польскі бізнесовец Вітольд К. Журналісты ягонага імя не называюць, але «Reform.news» піша, што гаворка вядзецца пра ганаровага прэзідэнта Рады Гандлёва-прамысловай палаты ў Беластоку, старшыню праўлення Падляскага эканамічнага форуму Вітольда Карчэўскага, які, як заяўляецца, ёсць даўнім бізнес-партнёрам Аляксандра Зінгмана.



У Польшчы Карчэўскі ў тым ліку прадае запчасткі для трактароў МТЗ, а Зінгман уваходзіць у найбліжэйшае атачэнне Віктара Шэймана, паплечніка Аляксандра Лукашэнкі.



У 2021 годзе ў інтэрв’ю «TUT.by» Зінгман прызнаваўся, што рэстаранам «Falcone» валодае польская кампанія «Контрактус» Карчэўскага, а кіруе ім ягоная жонка Лізавета. Польскія журналісты высветлілі, што Зінгман і сам быў працаўладкаваны ў рэстарацыі. Сведкі сцвярджаюць, што Зінгман не толькі быў фармальна працаўладкаваны, але і прымаў пастановы ў кіраванні. Тыдзень таму рэстаран закрыўся, «Reform.news» звязвае гэта з расследаваннем польскіх журналістаў.



Таксама Зінгман расказваў, што менавіта Карчэўскі падказаў яму ідэю для бізнесу, які б звязаў Беларусь і Афрыку:



«Да гэтага мяне, можна сказаць, падштурхнуў польскі бізнесовец Вітольд Карчэўскі, з якім у мяне былі добрыя стасункі. Ягоная фірма „Контрактус“ атрымала поспех у галіне сельскай гаспадаркі ў Беларусі. Яны былі афіцыйнымі дылерамі тэхнікі „John Deere“, „Kverneland“ у Беларусі, бралі ўдзел у мадэрнізацыі беларускіх мясакамбінатаў і гэтак далей. Я бачыў, што ў яму гэта ўдаецца, таму падумаў, чаму ў мяне не атрымаецца прасоўваць беларускую тэхніку ў Афрыцы».



У 2015 годзе Зінгман з Карчэўскім разам сустракаліся з прэм’ер-міністрам Танзаніі. А схемы працы Зінгмана з Кеніяй нагадваюць тыя, у якіх бенефіцыярам быў Карчэўскі, адзначае «Reform.news».



Бізнесовец К. у відэа польскіх журналістаў адмаўляе сувязі з беларускімі ўладамі.

,,

«Ніякіх сувязяў няма... Што Аляксандр Зігман кажа, мяне не цікавіць», — адзначае прадпрымальнік.


Журналісты ж адзначаюць, што нягледзячы на мноства абвінавачанняў у карупцыі, бізнесовец надалей мае доступ да самых уплывовых палітыкаў у Польшчы.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10