навіны

Расея атакавала Запарожжа: 13 забітых, 80 пацярпелых

img
Ратавальная аперацыя на месцы абстрэлу. Запарожжа, Украіна. 8 студзеня 2025 года. Фота: ivan_fedorov_zp / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Расейскія войскі абстралялі горад Запарожжа некалькімі кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фэдараў. Паводле апошніх звестак, у выніку загінулі 13 асобаў, больш за 80 пацярпелі. Некалькі параненых – у скрайне цяжкім стане, таму лік ахвяраў можа вырасці.

«Вораг атакаваў прамысловую інфраструктуру ў Запарожжы», – напісаў у сваім Telegram-канале кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фэдараў. У выніку абстрэлу былі пашкоджаныя 4 адміністрацыйныя будынкі, некалькіх жылых, 27 аўтаў і трамвай.


Загінулі 13 асобаў, пацярпелі – больш за 80. Лік ахвяраў яшчэ можа павялічыцца, бо некалькі параненых – у скрайне цяжкім стане. Сярод пацярпелых ёсць 13-гадовая дзяўчынка.

«Няма нічога больш жорсткага, чымся авіябомбы па горадзе, усведамляючы, што пацярпяць звычайныя цывільныя людзі. Патрэбны ціск на Расею за тэрор. Патрэбна падтрымліваць ахову жыццяў ва Украіне. Скончыць такую вайну надзейным мірам магчыма толькі дзякуючы сіле», – адзначыў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.


Заўтра ў Запарожжы – дзень жалобы.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10