Naviny

Наступнага прэзідэнта будзе выбіраць «усебеларускі сход»? Цыганкоў сумняецца

Віталь Цыганкоў
Віталь Цыганкоў. Варшава, Польшча. 8 студзеня 2025 года. Фота: Белсат

Лукашэнка ўжо шкадаваў, што наўпроставыя прэзідэнцкія выбары не скасавалі. Цяпер на «абмежаваныя» выбары намякнуў Гайдукевіч. Ды хоць Лукашэнку раздражняюць электаральныя кампаніі, імавернасць скасавання наўпроставых выбараў невысокая, лічыць Віталь Цыганкоў.