навіны

На вонкавым гандлі таварамі Беларусь праела $ 4,2 млрд

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: трактор.бел
podpis źródła zdjęcia

Вонкавы гандаль таварамі спусташае валютны гаманец Беларусі. У студзені – лістападзе адмоўнае сальда склала $ 4,2 млрд, хаця за той жа час летась было мінус $ 2,7 млрд. Найгоршая сітуацыя – у гандлі з гэтак званаю далёкай дугою.

Белстат паведаміў, што ў студзені – лістападзе 2024 года Беларусь прадала за мяжу тавараў на $ 37,2 млрд, гэта на 2,2 % больш у параўнанні з тым жа перыядам папярэдняга года. А імпарт вырас на 6,1 %, да $ 41,4 млрд.


За кошт чаго змяняюцца гэтыя паказнікі, можна толькі здагадвацца, бо ўлады старанна хаваюць падрабязную статыстыку. Ведамства толькі дае разбіўку на краіны СНД і астатнія дзяржавы свету.

Аляксандр Фрыдман, Настасся Лузгіна, Сяргей Бесараб. Калаж: Белсат

Чаго чакаць ад 2025 года? Спыталі экспертаў. Частка 2: пра эканоміку, міжнародную палітыку і штучны інтэлект

Аналітыка

З гэтых звестак вядома, што экспарт Беларусі ў краіны былога Савецкага Саюзу вырас за 11 месяцаў на 6,6 %, а імпарт адтуль – на 8,8 %. Сальда – дадатнае, амаль $ 2,7 млрд. Амаль увесь гандаль тут прыпадае на галоўнага партнёра – Расею.


А вось вынікі супрацы з «далёкай дугою» – спрэс стратны для Беларусі. Экспарт туды знізіўся на 7,4 %, а імпарт павялічыўся на 2,6 %. Адмоўнае сальда ледзь не дасягнула $ 7 млрд.


Агулам дэфіцыт гандлю таварамі за студзень – лістапад склаў $ 4,2 млрд, у 2023 годзе за гэты ж перыяд было істотна меней: мінус $ 2,7 млрд.


Звычайна вонкавы гандаль Беларусі ратуюць паслугі, экспарт якіх перавышае імпарт. Гэтую статыстыку Нацбанк апублікуе крыху пазней.


Вонкавы гандаль – важная крыніца валютных даходаў Беларусі. Замежныя грошы гаманец краіны можа атрымаць яшчэ і тады, калі на ўнутраным рынку іх будуць прадаваць болей, чымся купляць. Ідзецца пра прадпрыемствы, банкі і грамадзянаў. За 11 месяцаў кампаніі-рэзідэнты набылі валюты на $ 2,7 млрд болей, чым прадалі, а кампаніі-нерэзідэнты, наадварот, прадалі болей, чымся купілі, розніца – $ 1,3 млрд. Яшчэ $ 260 млн засталося ад банкаў, а $ 1,5 млрд – ад фізічных асобаў. Беларусы здаюць валюты болей, чым купляюць.


Незалежныя эканамісты адзначаюць, што ў звычайнай сітуацыі дзяржава можа прыцягнуць інвестыцыі або крэдыты, каб закрыць дэфіцыт гандлю. У Беларусі для гэтага фактычна засталася толькі Расея.


«Калі дэфіцыт будзе хранічна расці, могуць папрасіць падтрымання ў Расеі, улічваючы, што там, наадварот, актыўна расце дадатнае гандлёвае сальда. І гэта прывядзе да яшчэ большай залежнасці ад суседняй краіны. Яшчэ і палітычныя патрабаванні могуць высунуць», – папярэджвала раней эканамістка даследчага цэнтру BEROC Настасся Лузгіна.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10