Хто з іх узначаліць дзяржаўны пераварот? Кланавая вайна ў Беларусі

У Беларусі 26 студзеня будзе дзяржаўны пераварот, а не рэвалюцыя. Пра гэта кажуць расейскія медыі. Хто яго ўзначаліць і чаму Крэмль не дае правесці «выбараў» Лукашэнкі спакойна? Як адгукнецца кланавая вайна сілавікоў? Спрачаюцца Юрый Губарэвіч і Дзмітрый Балкунец. Новы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

«У беларусаў ёсць велізарная стомленасць ад Лукашэнкі. І тое, што ён павінен сысці – гэта непрыхаваная мара мільёнаў нашых суграмадзян. Ён сам звяртаецца да гэтай тэмы. Літаральна сёння ён сказаў, што вось трэба ўжо мяняць пакаленні, вы дачакаецеся, і я сам дачакаюся, калі прыйдзе новы кіраўнік. Ну праўда ён гаворыць пра гэта апошнія 20 ці 30 гадоў. На маёй памяці – з канца 90-х. Але нікуды не збіраецца сыходзіць. Тое ж самае тычыцца і яго атачэння, калі мы гаворым пра дзяржпераварот, сілавікоў. Ці бачаць яны нейкую іншую фігуру?», – задаецца пытаннем Юрый Губарэвіч, лідар Руху «За Свабоду».

Але як гэтай сітуацыяй збіраецца скарыстацца Крэмль? Тлумачыць палітолаг Дзмітрый Балкунец. Працяг глядзіце ў праграме «Двубой» з Віталём Цыганковым.


Праграму «Двубой» глядзіце штоаўторак у жывым эфіры «Белсату» а 20:20 і штосераду на YouTube-канале «Белсат News».