навіны

Візы, мяжа, палітвязні: Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Польшчы

img
Сустрэча Святланы Ціханоўскай з Дональдам Тускам. Варшава, Польшча. 8 студзеня 2025 года. Фота: tsikhanouskaya / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Варшаву з сустрэчы з прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам. Як паведаміў Офіс абранай прэзідэнткі Беларусі, перамовы доўжыліся гадзіну і палітыкі «ўздымалі важныя для беларусаў пытанні».

У Telegram-канале Святланы Ціханоўскай адзначаецца, што гэтая сустрэча набыла асаблівую значнасць з увагі на тое, што з 1 студзеня Польшча старшынюе ў Радзе ЕЗ.


На перамовах з кіраўніком польскага ўраду Дональдам Тускам абмяркоўваліся «важныя для беларусаў пытанні», паведамляе Офіс абранай прэзідэнткі Беларусі. Гэта развязванне праблемаў, з якімі сутыкаецца дыяспара, магчымасць пашырэння выдавання візаў беларускім грамадзянам, шляхі вызвалення актывіста польскай меншасці і журналіста Анджэя Пачобута ды іншых палітвязняў. Таксама ў цэнтры ўвагі была сітуацыя на беларуска-польскай мяжы.

Сустрэча Святланы Ціханоўскай з Дональдам Тускам. Варшава, Польшча. 8 студзеня 2025 года. Фота: tsikhanouskaya / Telegram
Сустрэча Святланы Ціханоўскай з Дональдам Тускам. Варшава, Польшча. 8 студзеня 2025 года. Фота: tsikhanouskaya / Telegram

Акрамя таго, абмяркоўвалася і далейшая супраца паміж польскімі ўладамі і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Туск запэўніў, што падчас старшынства Польшчы ў ЕЗ Беларусь будзе прыярытэтным напрамкам.


Ціханоўская назвала сустрэчу «вельмі цёплаю і плённаю»:

,,

«Удзячная польскаму ўраду і прэм’еру Туску за трывалае падтрыманне беларусаў і паслядоўную пазіцыю ў стаўленні да рэжыму Лукашэнкі. Нашая супраца – гэта не толькі знак салідарнасці, але і ўнёсак у агульную барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў рэгіёне».


Падчас візіту ў Варшаву Ціханоўская таксама сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, міністрам замежных справаў Радославам Сікорскім і міністрам у еўрапейскіх справах Адамам Шлапкам. Плануецца ўдзел лідаркі ў слуханнях у Сейме, прысвечаных Беларусі, ды сустрэча з дыяспарай.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10