навіны

Буйны кітайскі порт адмовіўся ад расейскай нафты пад ціскам ЗША

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: fanjianhua / Freepik
podpis źródła zdjęcia

Кампанія «Shandong Port Group», што кіруе групай партоў, адмовілася абслугоўваць танкеры, якія трапілі пад амерыканскія санкцыі. На гэтых суднах перавозяць нафту з Расеі, Ірану і Венесуэлы. Доля сыравіны з гэтых трох краінаў складае каля 17 % усяго нафтавага імпарту Кітаю.

Парты месцяцца ў правінцыі Шань-Дун на ўсходзе КНР. Нафту, якую прымалі там, перараблялі мясцовыя заводы. Летась парты штодня атрымоўвалі каля 1,74 млн барэляў сыравіны з Расеі, Ірану і Венесуэлы, гэта каля 17 % усяго кітайскага імпарту нафты.


Як піша «Reuters», гэтую нафту транспартавалі танкерамі, што трапілі пад санкцыі ЗША. І цяпер кампанія «Shandong Port Group» забараніла такім суднам заходзіць у свае парты.


Агенцтва адзначае, што такая захада зробіць дастаўку сыравіны даражэйшаю, таму яе імпарт у Кітай вымушана скароціцца. 


Пры гэтым у самой кампаніі, якая кіруе партамі, ад афіцыйных каментароў адмаўляюцца. Аднак неафіцыйна «Shandong Port Group» сцвярджае, што забарона на абслугоўванне санкцыйных танкераў будзе мець «абмежаваны ўплыў», бо большая частка санкцыйнай нафты транспартуецца на суднах, якія пад рэстрыкцыі не трапілі.

Расейскі нафтавы танкер. Крыніца: hvylya.net

Байдэн на развітанне збіраецца ўвесці санкцыі супраць РФ

навіны

Зрэшты, днямі газета «The Washington Post» напісала, што Джо Байдэн да сыходу з пасады прэзідэнта ЗША плануе істотна пашырыць санкцыі супраць энергетычнага сектару Расеі. Пад галоўнай увагаю будзе акурат «ценявы флот», што перавозіць нафту.


Мэта такіх дзеянняў – змяншэнне прыбыткаў Расеі і яе здольнасці фінансаваць вайну супраць Украіны.


Паводле «Reuters», нелегальным транспартаваннем нафты з Расеі, Ірану і Венесуэлы цяпер займаюцца каля 670 танкераў, з іх 250–300 перавозяць расейскую сыравіну. 


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10