навіны

Ва Украіне не бачаць пагрозы ўварвання з боку Беларусі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: lrt.lt
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: lrt.lt
podpis źródła zdjęcia

Пра гэта заявіў кіраўнік украінскага Цэнтру супрацьдзеяння дэзынфармацыі Андрэй Каваленка. 

Андрэй Каваленка пракаментаваў інфармацыю ў тэлеграм-канале «Беларускі Гаюн», быццам Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць у памежных з Украінаю раёнах.

Андрэй Каваленка адзначыў, што інфармацыя пра нарошчванне войскаў у Беларусі не значыць, што на яе тэрыторыі ствараюцца ўдарныя групоўкі і вядзецца рыхтаванне да наступальных дзеянняў. 

Сёння маніторынгавы рэсурс «Беларускі Гаюн» паведаміў, што Беларусь нарасціла вайсковую прысутнасць ва ўкраінскім памежжы. 

«Падраздзяленні сухаземных войскаў УС РБ былі перакінутыя ў Столінскі, Лельчыцкі, Мазырскі і Гомельскі раёны», – адзначалася ў паведамленні.

Таксама аўтары тэлеграм-каналу паведамілі, што ў канцы снежня 2024 года ў Беларусь з Расеі прылятаў вайскова-транспартавы самалёт Іл-76 ВКС РФ.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10