навіны

Зімовы сезон на «Белсаце». Улюбёныя праграмы і яшчэ больш інфармацыі

Белсат
Крыніца: «Белсат»
podpis źródła zdjęcia

Вяртаемся ў эфір пасля святочных вакацыяў.

Інфармацыйныя, адукацыйныя, забаўляльныя і, вядома ж, публіцыстычныя праграмы – зноў на вашых экранах.

,,

«У зімовым сезоне мы пашыраем інфармацыйнае вяшчанне. Дадаём больш навінаў у выходныя. А з маштабных планаў на зімовы сезон – рыхтуем для нашых гледачоў «Выбарчы вечар». Працягваем працу і чакаем вясны. Нам будзе чым вас здзівіць», – кажа галоўная рэдактарка «Белсату» Аліна Коўшык


«Навіны дня» цяпер глядзіце кожны дзень з панядзелка да нядзелі а 15:00 у эфіры «Белсату» і на YT-канале «БЕЛСАТ NEWS»

,,

«З 11 студзеня ў выходныя з'явяцца кароткія навіны, гэтак званыя флэшы, што дасюль выходзілі толькі ў працоўныя дні. Мы таксама павялічым аб'ём жывога эфіру. Штотыднёвая праграма «ПраСвет» пачне выходзіць не ў запісе, а жыўцом. У «ПраСвеце» мы з журналістамі ды экспертамі тлумачым міжнародную сітуацыю вакол Беларусі і палітычную ў нашай дзяржаве», – кажа Сяргей Пеляса, рэдактар праграмаў і вядоўца «ПраСвету».


З панядзелка да суботы а 20:00«Аб’ектыў», у будныя а 20:25«Белсат «Zoom». Таксама з 13 студзеня кожны дзень у навінавым блоку – новая праграма «Belsat online».

 

У наш эфір вяртаецца «Студыя «Белсат». Кожную нядзелю а 20:00 падсумоўваем найважнейшыя падзеі тыдня.

Застаўка праграмы «Вусы Скарыны». Крыніца: «Белсат»
Застаўка праграмы «Вусы Скарыны». Крыніца: «Белсат»

Цімох Акудовіч і коцікі запрашаюць у падарожжа па невядомых старонках беларускай гісторыі. «Вусы Скарыны» глядзіце ў панядзелкі на YT-канале «Белсат History» і ў эфіры а 18:40. У гэты ж час у аўторкі Кацярына Ваданосава ў сваёй аўтарскай праграме «Нітка Зорка» апавядзе пра сакрэты беларускіх строяў і тое, як гістарычныя падзеі ўплывалі на моду.


У аўторкі а 21:00 эканамічны агляд ад Александра Кныровіча ў праграме «Атмасфера». Адразу пасля, а 21:20, у жывым эфіры Віталь Цыганкоў і праграма «Двубой». Усё гэта таксама можна глядзець на YT-канале «Белсат News».


,,

«Нашая праграма ікнецца прадставіць самы шырокіх спектр грамадзкіх меркаванняў. Толькі ў «Двубоі» вы можаце пабачыць, як вядомыя палітыкі і эксперты умеюць падбіраць аргументы, праяўляць свае прамоўніцкія здольнасці, трымаць удар, рэагаваць на крыўдныя рэплікі», – кажа Віталь Цыганкоў.


Афіша праграмы «Мова нанова». Крыніца: «Белсат»
Афіша праграмы «Мова нанова». Крыніца: «Белсат»

«Мова нанова» з Віктарам Шукеловічам – цяпер у серады на YT-канале «Белсат Life» і а 18:40 у эфіры.

 

Беларускі позірк на важныя для нашай краіны падзеі з усяго свету прэзентуе Сяргей Пеляса ў праграме «ПраСвет». Кожны чацвер а 21:00 у эфіры, а таксама на YT-канале «Белсат News».

 

У пятніцы Валярына Кустава а 18:40 у праграме «Беларус беларусу» пакажа шчымлівыя гісторыі беларусаў і моц нашай салідарнасці. Глядзіце ў эфіры і на YT-канале «Белсат Life».

 

Традыцыйна ў суботы папраўляем настрой. Міхась Зуй і Зміцер Есяневіч – у гумарыстычнай праграме «Хай Так TV» а 20:45.

Застаўка праграмы «Шухер-шоу». Крыніца: «Белсат»
Застаўка праграмы «Шухер-шоу». Крыніца: «Белсат»

Калі вы думаеце, што Андрэй Павук пакіне ўзімку ў спакоі чыноўнікаў, сілавікоў ды іншых памагатараў Лукашэнкі, то памыляецеся. Новыя выданні «Шухер-шоу» на YT-канале «Белсат Life» ужо хутка.

 

У нядзелю а 21:10 на эфір запрашае Каcя Тутайшонак, каб паназіраць за жыццём кагласу «Светлы жах» і прыгодамі яго жыхароў. Усе выданні глядзіце на YT-канале «Жэстачайшый мульт».

 

Адразу пасля «Жэстачайшага мульта» даведаецеся пра навіны са свету тэхналогіяў у праграме Вольгі Старасцінай «Навіны з будучыні».

 

Два выданні гістарычнай праграмы «Intermarium» рыхтуе Наста Ільіна. «Intermarium» не толькі пра мінулае, але і пра тое, як пабудаваць бяспечную будучыню ў рэгіёне паміж Балтыйскім і Чорным морамі. Папярэднія і прэм’ерныя выданні шукайце на YT-канале «Белсат History».

 

Не пераключайце!

 

belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10